(пам. 1650) рэферэндар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 мая 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Станіслаў Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Naruszewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Гасеўскі | ||||||
Пераемнік | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Стэфан Сапега | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
Нараджэнне | 1610 | ||||||
Смерць |
27 мая 1650 |
||||||
Род | Нарушэвічы | ||||||
Бацька | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
Маці | Альжбета Шымковіч | ||||||
Жонка | Ганна Сапега | ||||||
Дзеці | Яна Тэадора, Канстанцыя |
У 1622 вучыўся ва ўніверсітэце Інгальштата (Германія). Служыў пры двары Жыгімонта III.
Староста лідскі ў 1629—1646, навадворскі з 1630. Вялікі пісар літоўскі з 1630, адначасова рэферэндар вялікі літоўскі ў 1642—1650. Пасол на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава IV), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары.
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштафа, падскарбія ВКЛ, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Яна і Аляксандра Крыштафа.
Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі.
Пакінуў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла спачатку за смаленскага кашталяна Яна Ісайкоўскага, а потым за польнага гетмана літоўскага Яна Агінскага.
Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) пасля сваёй маці (тая стала адной са спадкаемніц памерлага ў 1656 свайго родзіча Казіміра Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.