Вінцук Адважны, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч (20 лютага (4 сакавіка) 1890, м. Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні — 26 снежня 1978, Лондан; Псеўданімы: Unuk Wincuk. Ветрагон Лявон, Адважны Вінцук, Хлопчык з-пад Горадні; Крыптанімы: В. Адв.; A. W.; А. В.; W. A.) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.
Вінцук Адважны | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Язэп Германовіч |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, паэт, перакладчык, adult educator, місіянер, каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 20 лютага (4 сакавіка) 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1976 (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | Станіслаў Германовіч |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.
У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. У 1921—1924 гадах служыў пробашчам у мястэчку Лужкі Дзісенскага павета, у катэхізацыі дзяцей і пропаведзях карыстаўся беларускай мовай, запомніўся мясцовым жыхарам дабрачыннасцю, дапамагаючы бедным. Яго беларускасць выклікала незадавальненне ў мясцовай польскай грамадскасці, кс. Германовіч стаў аб’ектам нападак у польскай нацыяналістычнай газеце «Dziennik Wileński» [крыніца?]. У 1924 годзе кс. Язэп Германовіч пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў Друйскім кляштары марыянаў і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.
З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.
У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 г. установа была закрытая, а Германовіч дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй па загадзе камуністычных ўладаў і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры.
Па вызваленні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Ад[1962 г. быў цягам некалькі гадоў дырэктарам школы-інтэрнату Св. Кірылы Тураўскага. У 1964 г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса «Божым шляхам» (Лондан), рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.
Памёр 26 снежня 1978 года ў Лондане. Язэп Германовіч пахаваны на Могілках Святога Панкрата ў Лондане у адной магіле з айцом Львом Гарошкам, з якім меў пры жыцці не найлепшыя адносіны.
Бібліяграфія
- «Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
- «Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
- «Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
- «Адам і Анелька», Вільня, 1931.
- «Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
- «Бэтлейка», Вільня, 1932.
- «Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
- «Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
- «Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
- «Хлапец», Вільня, 1935.
- «Гануліны клопаты», Вільня, 1935.
- «Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхен, 1962.
- «Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
- «Князь і лапаць. Сучасная казка», Лондан, 1964.
- «Байкі і іншыя вершы», Лондан, 1973.
- «Выбраныя творы», Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.