Remove ads
Шаркаўшчынскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Мнюта. Адміністрацыйны цэнтр Лужкоўскага сельсавета. Насельніцтва 870 чал. (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркаўшчыны, за 198 км ад Віцебска, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле.
Аграгарадок
Лужкі
| ||||||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1514 годам - у тым годзе Іван Сапега набыў Лужкі ад путных людзей замка полацкага[2]. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводства.
У 1741 годзе Валяр'ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіум, у 1756 годзе збудавалі мураваны касцёл. Пры калегіуме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 г., Лужкі атрымалі статус мястэчка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 года расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча змянілі да вёскі.
У Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, ветэрынарны пункт, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Лясніцтва, фермерскія гаспадаркі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.