Вадзяны млын (Лужкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзяны млын (Лужкі)map

Вадзяны млын — будынак у в. Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). Помнік прамысловага дойлідства XIX — пачатку XX ст. Пабудаваны каля запруды на правым беразе р. Мнюта.

Хуткія факты Вадзяны млын, Краіна ...
Славутасць
Вадзяны млын
Thumb
Вадзяны млын на рацэ Мнюта
55°21′06,38″ пн. ш. 27°51′45,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лужкі
Тып будынка вадзяны млын
Будаўніцтва XIX пач. XX ст.
Статус  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000840шыфр 212Г000840
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Архітэктура

Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі, надбудаваныя ў 1912 г. з цэглы. Унутры на кожным паверсе вылучаныя тры памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камеры ўстаноўленыя две турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверху зманціраваныя механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе ўстаноўленыя жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на трэці паверх.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.