Мнюта (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мнюта (рака)

Мнюта — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Мнюта, Характарыстыка ...
Мнюта
Thumb
Былы вадзяны млын на Мнюце ў Лужках
Характарыстыка
Даўжыня 41 км
Басейн 873 км²
Расход вады 5,6 м³/с
Вадацёк
Выток возера Пліса
  Вышыня 158 м
  Каардынаты 55°12′42″ пн. ш. 27°57′24″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзісна
  Вышыня 114 м
  Каардынаты 55°23′29″ пн. ш. 27°41′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна  Дзвіна  Рыжскі заліў
Краіна
Thumb
— выток, — вусце
Закрыць

Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 873 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.

Прыток — рака Лучайка.

Выцякае з возера Пліса каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёна, цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Балбекі Шаркаўшчынскага раёна.

Даліна Мнюты скрынкападобная, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча 15—30 м.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 502.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 27. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.