Беларуская крыніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларуская крыніца» («Крыніца» да 1925 і пасля 19 лістапада 1939) — штотыднёвая газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

«Беларуская крыніца» | |
---|---|
Тып | штотыднёвая газета[d] |
Рэдактар | Адам Вікенцьевіч Станкевіч і Браніслаў Туронак |
Заснавана | 21 красавіка 1917 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская хрысціянская дэмакратыя |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Выдавалася на беларускай мове (то лацінкай, то кірыліцай, то двума шрыфтамі адначасова — 1934—1939), у Петраградзе (з 21 красавіка 1917), у Вільні (7 верасня 1919 — 12 ліпеня 1940, не выходзіла: 15 красавіка 1937 — 16 лістапада 1939), у Мінску (#3, 1918). Выйшлі 768 нумароў. У першай палове 1920-х канфіскавана 9 нумароў, за перыяд выдання ў Вільні канфіскавана 58 нумароў. Прапагандавала ідэю адраджэння царкоўнай уніі, увядзення беларускай мовы ў каталіцкай царкве, кансалідавала вакол сябе беларусаў-католікаў.[1] Рэдактарамі ў розны час былі Т. Вайцяховіч, В. Васілеўскі, У. Грыневіч, М. Грачанік, У. Знамяроўскі, Я. Пазняк, А. Станкевіч, Л. Сярмяга, Б. Туронак[2].
17 жніўня 1925 года быў арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі Браніслаў Туронак. Аб яго арышце стала вядома толькі праз 2 тыдні. Камісар урада Вільні паведаміў рэдакцыі, што па парадзе суддзі выданне газеты «Крыніца» прыпыняецца да разгляду справы. 23 жніўня 1925 года выйшаў апошні нумар «Крыніцы». Рэдакцыя аднавіла выданне газеты з 20 верасня 1925 года пад назвай «Беларуская крыніца». Рэдактарам стаў Тамаш Вайцяховіч.
15 красавіка 1937 года газета «Беларуская крыніца» закрытая рашэннем Віленскага акруговага суда. Адроджаная ў лістападзе 1939 года пасля далучэння Вільні да Літоўскай Рэспублікі выдаўцом Адольфам Клімовічам пад першапачатковай назвай «Крыніца». Апошні нумар выйшаў 12 ліпеня 1940 года.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.