Могілкі Святога Панкрата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Могілкі Святога Панкрата і Іслінгтана (англ.: St Pancras and Islington Cemetery) — могілкі ва Усходнім Фінчлі (Паўночны Лондан) з’яўляюцца месцам пахавання шэрагу вядомых беларускіх грамадскіх і рэлігійных дзеячаў і месцам памінання продкаў беларусамі Брытаніі.
Могілкі Святога Панкрата? | |
---|---|
![]() | |
51°36′00″ пн. ш. 0°09′54″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1854 |
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |

Могілкі
Могілкі размешчаныя ў лонданскім раёне Барнет і з’яўляюцца адным з найвялікшых пахавальных месцаў Вялікабрытаніі. Могілкі прызнаныя гістарычнай адметнасцю «2-й ступені» у Рэестры Англійскай гістарычнай спадчыны. Могілкі былі заснаваны ў 1854 годзе і сталі першымі ў Лондане дзяржаўнымі могілкамі[2][3].
Магілы выбітных беларусаў
Сярод іншых на могілках Святога Панкрата пахаваныя:
- Біскуп Часлаў Сіповіч
- а. Аляксандр Надсан
- архімандрыт Леў Гарошка
- а. Язэп Германовіч (Вінцук Адважны)
- Аляксандр Лашук, адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі
- а. Тамаш Падзява[4][5]
- Дамінік Аніська, публіцыст
- а. Канстанцін Маскалік, святар, дыктар Радыё Ватыкана
- а. Францішак Журня, святар
- брат Міхаіл Баговіч, манах
- Ян Міхалюк, старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі
- Барбара Марцынкевіч, маці Алены Міхалюк
- Павел Навара, адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі
- Васіль Тур, член Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі
Месца памінання продкаў
Традыцыйна могілкі Святога Панкрата з’яўляюцца месцам, дзе беларусы Брытаніі збіраюцца на Дзяды, дзень памінання продкаў, каб «успомніць суродзічаў, якія воляю пакручастага лёсу спачываюць у розных кутках зямной кулі.»[4][6][7]
Галерэя
- Магіла архімандрыта Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча
- Магіла біскупа Чэслава Сіповіча
- Магіла а. Аляксандра Надсана
Зноскі
- Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
- St Pancras and Islington Cemetery, Historic England, [Могілкі Святога Панкрата і Іслінгтана, Гістарычная Англія], 25.01.2002
- A history of Islington and St Pancras Cemetery, Family Tree [Гісторыя могілак Іслінгтана і Святога Панкрата, Сямейнае дрэва], 02.11.2018
- Кастусь Лашкевіч, Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане Архівавана 12 мая 2021., 30.10.2011, ТUT.BY
- Гардзіенка Наталля, Беларусы Вялікабрытаніі. — Мінск: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, 2010. Ст. 511—513
- Дзяды ў Лондане, Наша Ніва, 27.10.2008
- Дзяды ў Лондане — 2 лістапада Архівавана 12 мая 2021., Беларусы ў Вялікабрытаніі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.