мова ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўская мо́ва (літ.: lietuvių kalba), радзей сустракаецца варыянт летувіская мова[2] — нацыянальная мова літоўцаў, належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў, ёй карыстаецца каля 3 млн чалавек (2012)[3] — галоўным чынам, літоўцы — у Літве (2,8 млн[4]), а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. Дзяржаўная мова Літвы.
Літоўская мова | |
---|---|
Саманазва | lietuvių kalba |
Краіны | Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах |
Рэгіёны | Літва, Беларусь, Польшча і іншыя |
Афіцыйны статус | Літве, Еўрапейскі Саюз |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Дзяржаўнай камісіяй літоўскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija) |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 3 мільёнаў[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лит 400 |
ISO 639-1 | lt |
ISO 639-2 | lit |
ISO 639-3 | lit |
WALS | lit |
Ethnologue | lit |
Linguasphere | 54-AAA-a |
ABS ASCL | 3102 |
IETF | lt |
Glottolog | lith1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вылучэнне з цэнтральнай групы балтыйскіх моў і складванне ранніх форм літоўскай мовы адносяць да V—VII стст.[5] Сучасныя формы пачалі складвацца пасля XIII ст. у выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсходнебалтыйскіх моў, якія аказаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага[6]. Першыя пісьмовыя помнікі з’явіліся ў XVI ст.
Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадоў на аснове балцкіх гаворак вакол Марыямпаля (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў[7][8]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове.
Лінгвісты вылучаюць дзве групы гаворак (дыялектаў): аўкштайцкая група гаворак (дыялект) і жамойцкая група гаворак (дыялект), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты[9].
Для запісу літоўскай мовы з XVI ст. ужываецца троху змененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэнне кірыліцы ў 2-й палове 1860-х гадоў выклікала супраціўленне і вынікаў не мела. У 1901—1905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены змены таксама і ў алфавіт.
Алфавіт сучаснай літоўскай мовы створаны на лацінскай аснове. На форму графікі паўплывалі таксама некаторыя літары чэшскага і польскага алфавітаў. Літоўскі алфавіт складаецца з 32 літар:
|
|
Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.
Для сістэмы вакалізму літоўскай мовы характэрны кароткія (a, e, i, u) і доўгія (ą, ę, ė, y, į, ų, ū, o) галосныя. Многія лінгвісты лічаць, што ў беларускай мове аканне/яканне — гэта з‘ява субстратнага балцкага паходжання. У рэгіёне толькі ў беларусаў і літоўцаў яканне замацавана графічна ў літаратурнай норме. Тое, што ў сучасных літоўцаў у не запазычаных словах пішацца як е, чытаецца як гук, вельмі блізкі да я. Для перадачы ж уласна гуку [e:] у літоўскай мове прыйшлося ўвесці асобную літару — ė (e з дыякрытычным знакам — кропкай), якая пазначае доўгі закрыты [ē][10].
Асаблівасць фанетычнага ладу літоўскай мовы — наяўнасць дыфтонгаў (ei, ai, ui, au, ie, uo), трыфтонгаў (ieu, uoi), а таксама мяшаных дыфтонгаў (a, e, i, u + l, m, n, r) і трыфтонгаў (ie, uo + l, m, n, r).
Усе зычныя, за выключэннем j, маюць пары па цвёрдасці — мяккасці.
Націск рухомы, з дынамічным і музычным элементамі. Ён свабодны, можа падаць на любы склад у выразе, а таксама змяняць сваю пазіцыю пры змене выразу.
Інтанацыя бывае сыходная, калі тон рэзка падымаецца і апускаецца (акут), і ўзыходная — тон падымаецца і апускаецца павольна (цыркумфлекс); для ўказання на тое, што націскны склад вымаўляецца коратка, ужываецца гравіс.
У граматычную сістэму ўваходзяць 11 часцін мовы. Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з развітай сістэмай флексій, што робіць яе падобнай на лацінскую, асабліва ў сваім фіксаванні склонавых канчаткаў і выкарыстанні для апісання назоўнікаў размешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне.
У літоўскай мове два роды — мужчынскі і жаночы (прыметнікі, залежныя дзеепрыметнікі і субстантыўныя займеннікі маюць і ніякі род), адзіночны і множны лік (у гаворках і мастацкай літаратуры сустракаецца парны).
Адрозніваецца пяць тыпаў скланення, сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны). Месны склон ужываецца без прыназоўнікаў, напрыклад, mokykloje — у школе. Некалі існавалі 4 тыпы гэтага склону, два з якіх захаваліся толькі ў літоўскіх гаворках на тэрыторыі Беларусі (у ваколіцах Дзятлава — гл. зецельская гаворка, Лаздуноў, Гервят).
У літоўскай мове няма артыкляў.
Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы. Такім чынам, ужываюцца дзве разнавіднасці прошлага часу. Дзеясловы маюць тры спражэнні, простыя і складаныя формы (утвараюцца шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова būti — быць з дзеепрыметнікамі), чатыры лады (ускосны, загадны, умоўны і абвесны). Дзеяслоў характарызуецца багаццем розных прыслоўных утварэнняў, якія маюць шырокае сінтаксічнае выкарыстанне.
Літоўская мова адрозніваецца багаццем форм дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзясяткаў. Апрача дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, якія маюць усе чатыры формы часу, ёсць паўдзеепрыметнікі, у гаворках і мастацкай літаратуры ўжываецца супін. 3 сінтаксічных асаблівасцей вылучаюцца родны прыналежны склон у функцыі прыметніка (aukso žiedas — залаты пярсцёнак), давальны самастойны, дзеепрыслоўе ў ролі дапаўнення, разнастайныя канструкцыі з дзеепрыметнікамі.
Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала першапачатковую фанетыку і марфалагічныя асаблівасці індаеўрапейскай мовы.
Базавая лексіка літоўскай мовы мае невялікую колькасць запазычанняў. Ёсць старыя запазычанні (senieji skoliniai) з моў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэчаскага паходжання (ciklas, schema і г.д.). Пасля аднаўлення Літвой незалежнасці ўзмацняецца ўплыў англійскай мовы (hakeris, singlas і іншыя).
жамойцкая гаворка | паўночнажамойцкі дыялект: паўднёважамойцкі дыялект:аўкштайцкая гаворка заходнеаўкштайцкі дыялект: | усходнеаўкштайцкі дыялект:
Літоўская мова падзяляецца на дзве асноўныя гаворкі (дыялекты): аўкштайцкая гаворка (aukštaičių tarmės) і жамойцкая гаворка (žemaičių tarmės). У аўкштайцкай гаворцы вылучаюць тры асноўныя групы гаворак (паддыялекты): усходняя, заходняя і паўднёвая (дзукская). У жамойцкай гаворцы (дыялекце) таксама вылучаюць тры групы гаворак (паддыялекты): заходняя, паўночная і паўднёвая. Часам жамойцкая гаворка разглядаецца як асобная жамойцкая мова.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.