Remove ads
паэт і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка (псеўд. Банадысь Кастрыца, Гарчыца; 6 мая 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 31 жніўня 2010) — беларускі паэт.
Юрась Свірка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Юрый Мікалаевіч Свірка |
Псеўданімы | Банадысь Кастрыца, Гарчыца |
Дата нараджэння | 6 мая 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 2010 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, журналіст |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1953 скончыў Бягомльскую сярэднюю школу[1] , у 1959 аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959—61 г. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1961).
Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рускай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна , М. Дудзіна , А. Жыгуліна , вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.
Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы.
Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.
Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Узаемнасць»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.