адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяго́мльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бягомль.
Бягомльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Бягомль |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 20 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 27 верасня 1938 |
Насельніцтва (2019) | 3 906 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2157 |
Паштовыя індэксы | 211730 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім узвышшы. Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ рака Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына. У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера. Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск M3. У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.
На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка[1], спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Бягомльскага пассавета.
З 20 студзеня 1960 года Бягомльскі пассавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Асаўскога сельсавета, у склад Юхнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[2]. 18 лютага 1964 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Юхнаўскага сельсавета.
20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (40 населеных пунктаў, без Бягомля) — 2025 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 3906 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.