антыпартызанская аперацыя нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ў 1943 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Котбус» (ням.: Unternehmen «Cottbus») — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашыстскіх акупантаў у Вялікую Айчынную вайну. Праводзілася супраць партызан і мясцовага насельніцтва у Бягомльскім, Лепельскім, Плешчаніцкім, Халопеніцкім раёнах 20 мая — 21 чэрвеня 1943 года спецыяльнымі карнымі часткамі СС, жандармерыяй, ахоўнымі войскамі, паліцыяй пры падтрымцы рэгулярных войск з танкамі, артылерныяй, авіяцыяй — усяго больш за 80 тыс. чалавек. У раёне Домжарыцкіх і Паліцкіх балот карнікі акружылі партызанскія брыгады «Жалязняк», «Дзядзькі Колі», імя Кірава, але ў ноч на 19 чэрвеня партызаны выйшлі з блакады. За час аперацыі карнікі спалілі дзясяткі вёсак, у тым ліку Будзяніцкая Рудня (загубілі 103 чалавекі), Жамойск (27 чалавек), Іканы і Гарэлы Луг (576 чалавек), Асовы (178 чалавек), Сасновая (96 чал.) Бягомльскага раёна, Кветча (60 чалавека), Крайцы (21 чалавека) Лепельскага раёна і іншыя: у гарадскім пасёлку Бягомль забілі 300 чалавек, загубілі каля 10 тыс. мясцовых жыхароў, вывезлі ў Германію 6053 чал., захапілі 6500 галоў жывёлы, сельгаспрадукты. Не дасягнуўшы галоўнай мэты — знішчэння партызан, фашысцкае камандаванне спыніла аперацыю.
Котбус (карная аперацыя) | |||
---|---|---|---|
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.