Remove ads
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяго́мльскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Цэнтр — Бягомль.
Бягомльскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Бягомль |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва (1925) | 28 265 |
Плошча | 1400 км² (1925) |
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асаўскі, Бягомльскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бягомль атрымаў статус гарадскога пасёлка, Бягомльскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кадлубішчанскі і Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Асаўскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі сельсаветы, гарадскі пасёлак Бягомль з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі і вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласці, Домжарыцкі сельсавет (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада і Федаркі) — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.