беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, Менск — 16 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).
Юрый Уладзіміравіч Семяняка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1990 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 26 лістапада 1925 года ў Менску.
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
Памёр 16 ліпеня 1990 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У творчасці Юрыя Семянякі пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Яго музыцы ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў[1].
Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.
Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыа, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі). Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у суаўтарстве), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.
На доме па вул. Савецкай, 19 у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена мемарыяльная дошка. У ягоны гонар названая вуліца[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.