Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціндаа ⓘ (англ.: Qingdao, ням.: Tsingtau, кіт. трад. 青島, спр. 青岛, піньінь Qīngdǎo, літаральна: «востраў цёмнага колеру») — горад субправінцыйнага значэння ў Кітаі на ўсходзе правінцыі Шаньдун. Горад размешчаны на паўвостраве Шаньдун, на беразе Жоўтага мора і з’яўляецца найважнейшым портам, ваеннай базай і прамысловым цэнтрам. У горадзе выкарыстоўваецца ціндааскі дыялект (кіт. трад. 青島話, спр. 青岛话, піньінь qīngdǎohuà, пал. циндаохуа) кітайскай мовы. Марскі курорт.
Горад субправінцыйнага значэння
Ціндаа
青岛市
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У лютым 1994 года Ціндаа быў унесены ў спіс 15 галоўных гарадоў КНР[2].
Ціндаа размешчаны на поўдні Шаньдунскага паўвострава на беразе Жоўтага мора за 555 км на паўднёвы ўсход ад Пекіна. З усходу горад абмываецца Жоўтым морам; з поўначы мяжуе з гарадской акругай Яньтай, з захаду — з гарадской акругай Вэйфан. У 40 км ад цэнтра горада знаходзіцца гара Лаашань (1133 м).
Прыморская зона дзяржаўнага ўзроўню. Яе працягласць — 25 км, шырыня — 3 км. Марскія пляжы горада з дробным пяском абмываюцца цёплымі хвалямі Жоўтага мора.
Клімат у Ціндаа вільготны, мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — +12,4 °C. Улетку душна, часта ідуць дажджы, сярэдняя тэмпература жніўня — 25,3 °C; узімку — моцны вецер, але не вельмі холадна, сярэдняя тэмпература ў студзені −0,9 °C. Самы прыемны час — восень і вясна. Сярэдні ўзровень гадавых ападкаў — 720 міліметраў.
Клімат Ціндаа | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя |
Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што людзі пачалі сяліліцца на тэрыторыі цяперашняга горада Ціндаа яшчэ 6000 гадоў назад. У часы Усходняй дынастыі Чжоу (770—256 да н.э.) быў заснаваны горад Цзімо (цяпер гэта месца знаходзіцца на тэрыторыі гарадскога павета Пінду), тады другі па велічыні ў Шоньдуне. У далейшым мясцовасць шмат разоў згадваецца ў розных крыніцах. Так, менавіта адсюль у 221 годзе да н.э. пасля аб’яднання Кітая першы імператар імперыі Цынь, Цынь Шыхуан, адпраўляў караблі ў Карэю і Японію. У-дзі, адзін з імператараў імперыі Хань, прынёс рытуальныя ахвяры на гары Буцзі побач з сучасным Ціндаа і распарадзіўся пабудаваць некалькі храмаў.
Пры імперыях Тан і Сун гэтыя месцы былі месцам стыкоўкі марскіх маршрутаў паўночнага і паўднёвага Кітая. Пры імперыі Юань гэтая мясцовасць сталі паўднёвым ускрайкам Цзяачжоу-Лайчжаускага канала, пракапанага праз Шаньдунскі паўвостраў.
Пры імперыі Мін тут размячалася важная ваенна-марская база, якая насіла назву Цзяааа.
У 1890-я гады імперыя Цын вырашыла стварыць на гэтым месцы ваеннае ўмацаванне, якое абараняла ад нападаў з мора. 14 чэрвеня 1891 года быў заснаваны горад Ціндаа, аднак будаўніцтва яго вялося даволі павольнымі тэмпамі.
У 1897 годзе горад у складзе тэрыторыі «Заліў Цзяачжоу» па канцэсіі быў перададзены Германіі. Падставай да перадачы быў так званы «інцыдэнт у Цзюе», калі ў 1897 годзе два нямецкія місіянеры былі забіты ва ўсходнім Шоньдуне, і нямецкі ўрад выставіў ультыматум імператару, патрабуючы абароны хрысціян.
Немцы ператварылі Ціндаа ў стратэгічна важны порт, які кіраваўся Марскім упраўленнем (ням.: Reichsmarineamt), у адрозненне ад іншых нямецкіх калоній, што падпарадкоўваліся Упраўленню калоній (ням.: Reichskolonialamt). У Ціндаа базіравалася нямецкая Імператарская Усходне-азіяцкая крэйсерская эскадра, праводзячая ваенныя аперацыі па ўсім Ціхім акіяне. З 1898 года тут базіраваўся Трэці марскі батальён. Нямецкі ўрад правёў перапланіроўку вуліц і стварыў гарадскі план, які існуе і цяпер. У той час быў пабудаваны і піваварны завод (англ.: Tsingtao Brewery), які функцыянуе дагэтуль і вырабляе 12 % усяго кітайскага піва. Нямецкі ўплыў распаўсюдзіўся на ўсю правінцыю Шаньдун, у якой узніклі шматлікія прадпрыемствы з нямецкім капіталам.
Перад пачаткам Першай сусветнай вайны нямецкія баявыя караблі пад камандаваннем адмірала фон Шпее пакінулі Ціндаа, каб дайсці да Германіі і пазбегнуць небяспекі блакавання іх у гавані ваенна-марскімі сіламі Антанты[3].
Пасля пачатку вайны ў 1914 годзе японскі флот пры некаторым удзеле брытанскага блакіраваў Ціндаа — саюзнікі абвясцілі вайну Германіі ў адпаведнасці з англа-японскім дагаворам. Японскія войскі трымалі аблогу Ціндаа з 31 кастрычніка па 7 лістапада 1914 года[4]. Паводле вынікаў вайны на Парыжскай канферэнцыі было вырашана пакінуць захопленыя тэрыторыі ў правінцыі Шаньдун Японіі і не перадаваць іх Кітаю, што выклікала масавыя хваляванні.
У 1922 годзе горад быў вернуты кітайскім уладам. Пасля ўтварэння гаміньданаўскага ўрада ў Нанкіне ў 1929 годзе быў утвораны Спецыяльны горад Ціндаа (青岛特别市), у 1930 годзе ператвораны ў звычайны горад. Японія зноў акупавала Ціндаа ў студзені 1938 года падчас тэрытарыяльнай экспансіі ўздоўж кітайскага ўзбярэжжа пры дапамозе сумеснай аперацыі сухапутных войскаў і марской пяхоты.
Пасля Другой сусветнай вайны Ціндаа зноў атрымаў статус «спецыяльнага горада», і гаміньданаўскія ўлады дазволілі ЗША выкарыстоўваць Ціндаа ў якасці базы Заходняга Ціхаакіянскага флоту. Аднак 2 чэрвеня 1949 года горад быў заняты камуністычнымі войскамі (самым апошнім з буйных гарадоў паўночнага Кітая).
У 1949 годзе горад быў падзлены на 7 раёнаў. У 1951 годзе да горада былі далучаны некаторыя тэрыторыі Спецыяльнага раёна Цзяачжоу (胶州专区), на якіх быў утвораны Лаашанскі прыгарадны раён, і былі расфарміраваны чатыры гарадскія раёны. У 1958 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу Спецыяльнага раёна Чанвэй (昌潍专区) і павет Цзімо са складу Спецыяльнага раёна Лаян (莱阳专区). У 1961 годзе павет Цзімо быў перададзены ў склад Акругі Яньтай (烟台地区), а паветы Цзяасянь і Цзяанань вернутыя ў склад акругі Чанвэй; Лаашанскі прыгарадны раён быў ператвораны ў павет Лаашань. У 1978 годзе павет Цзімо са складу Акругі Яньтай і паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу акругі Чанвэй ізноў былі перададзены пад юрысдыкцыю Ціндаа. У 1983 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі павет Лайсі са складу акругі Яньтай і павет Пінду са складу акругі Вэйфан
З 1984 года Кітай пачаў праводзіць адкрытую палітыку ў дачыненні да замежных інвестыцый. У выніку Ціндаа даволі хутка ператварыўся ў сучасны партовы горад. 5 лістапада 1984 года тры караблі ВМС ЗША ўпершыню пасля 1949 года наведалі Ціндаа. Гэта быў першы заход ваенных караблёў ЗША ў кітайскі порт пасля доўгага перапынку.
У 1987 годзе павет Цзяасянь быў ператвораны ў гарадскі павет Цзяачжоу. У 1988 годзе павет Лаашань быў ператвораны ў раён гарадскога падпарадкавання. У 1989 годзе паветы Пінду і Цзімо былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 1990 годзе паветы Цзяанань і Лайсі таксама былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 2012 годзе гарадскі павет Цзяанань быў далучаны да раёна Хуандаа.
У наш час Ціндаа ўяўляе сабой буйны прамысловы цэнтр. Нядаўна быў пабудаваны новы дзелавы цэнтр горада на ўсход ад старога дзелавога раёна. Па-за межамі цэнтра размешчана вялікая індустрыяльная зона, дзе размешчаны прадпрыемствы хімічнай прамысловасці і цяжкага машынабудавання, а таксама навукаёмістыя галіны.
Горад субправінцыйнага значэння Ціндаа падзяляецца на 6 раёнаў і 4 гарадскіх павета:
Карта | # | Статус | Назва | Іерогліфы | Піньінь | Насельніцтва (2010 заўв.) |
Плошча (км2) |
Шчыльнасць насельніцтвы (/км²) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Раён | Шынань | 市南区 | Shìnán qū | 544.800 | 30,01 | 18.153,95 | |
2 | Раён | Шыбэй | 市北区 | Shìběi qū | 1.020.700 | 63,18 | 16.155,43 | |
3 | Раён | Хуандаа | 黄岛区 | Huángdǎo qū | 1.392.600 | 2220,1 | 627,27 | |
4 | Раён | Лаашань | 崂山区 | Láoshān qū | 379.500 | 389,34 | 974,73 | |
5 | Раён | Ліцан | 李沧区 | Lǐcāng qū | 512.400 | 95,52 | 5364,32 | |
6 | Раён | Чэн'ян | 城阳区 | Chéngyáng qū | 737.200 | 553,2 | 1332,61 | |
7 | Гарадскі павет | Цзяачжоу | 胶州市 | Jiāozhōu shì | 843.100 | 1210 | 696,78 | |
8 | Гарадскі павет | Цзімо | 即墨市 | Jímò shì | 1.177.200 | 1727 | 681,64 | |
9 | Гарадскі павет | Пінду | 平度市 | Píngdù shì | 1.357.400 | 3166 | 428,74 | |
10 | Гарадскі павет | Лайсі | 莱西市 | Láixī shì | 750.200 | 1522 | 492,9 | |
Ціндаа — гэта буйны эканамічны цэнтр Кітая. Тут размешчаны прадстаўніцтвы банкаў, вытворчыя магутнасці шматлікіх буйных кампаній і прадстаўніцтвы шматлікіх міжнародных фірмаў.
Прамысловасць: тэкстыльная (баваўняная, шарсцяная, ільняная, трыкатажная), транспартная, радыётэхнічная, металургічная, хімічная, электронная, гумавая, харчовая, тытунёвая, гарбарная, цэментавая. База рыбалоўства.
Ціндаа з’яўляецца адным з пяці самых буйных замежнагандлёвых портаў Кітая.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.