From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1980 (78 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Уладзіміравіч Вараксін |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Гомель, Магілёў і іншыя |
Найважнейшыя пабудовы | Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды |
Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску[2]. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва[3]. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гадах дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1971—1975 — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[2].
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[4].
Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве[2]. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі[5].
Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952)[2].
Займаўся рэканструкцыяй гродзенскага Новага замка, у выніку будынак набыў рысы сталінскага ампіру, страціўшы першапачатковы барочны стыль.[6]
Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[7].
Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), гісторыка.
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.