Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Санкт-Пецярбургскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (руск.: Институт живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина) — найстарэйшая і найбуйнейшая ў Расіі вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, якая вядзе сваю гісторыю ад Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Заснаваны ў 1757 годзе[2]. Інстытут разам з Маскоўскім дзяржаўным акадэмічным мастацкім інстытутам імя Сурыкава ўваходзіць у структуру Расійскай акадэміі мастацтваў. З 2015 года інстытут знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства культуры Расіі.
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна пры Расійскай акадэміі мастацтваў (Інстытут імя І. Я. Рэпіна) | |
---|---|
Заснаваны | 1757 |
Рэктар | Сямён Ільіч Міхайлоўскі[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія, Санкт-Пецярбург |
Юрыдычны адрас | Універсітэцкая набярэжная, 17 |
Узнагароды | |
Сайт |
Заснаваны ў 1757 годзе ў Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1894 годзе пераўтвораны ў Вышэйшае мастацкае вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзяржаўныя вольныя мастацка-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы мастастацка-тэхнічны інстытут, у 1934—1944 — Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя І. Я. Рэпіна, з 1992 сучасная назва[3].
3 1933 года ўваходзіў у сістэму Усерасійскай Акадэміі мастацтваў, з 1947 — Акадэміі мастацтваў СССР, з 1992 — Расійскай Акадэміі мастацтваў[3].
Мае факультэты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу, манументальнага жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру[3].
Сярод выкладчыкаў інстытута А. Мыльнікаў, М. Анікушкін, П. Фамін, Ю. Няпрынцаў, У. Ветрагонскі, А. Жук і інш[3].
У інстытуце вучыліся беларускія мастакі і мастацтвазнаўцы З. Азгур, Н. Высоцкая, В. Заганек, Я. Зайцаў, А. Мазалёў, П. Масленікаў, Г. Мурамцаў, В. Мурашоў, А. Паслядовіч, У. Стальмашонак, Я. Чамадураў, H. Шчасная, А. Шыбнёў і інш[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.