Remove ads
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́раж[2] (трансліт.: Suraž) — пасёлак гарадскога тыпу ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ў яе Касплі. За 43 км ад Віцебска, на аўтадарозе Р112 Віцебск — ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Насельніцтва 795 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Сураж
| ||||||||||||||||||||||||||||
Вядомы як паселішча ў XI—XIII стст. Узнік як умацаваны пункт (Суражскі замак) на ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку Інфлянцкай вайны 1558—1583 гадоў. Замак быў узведзены не пазней 1560 г. У 1560 г. пад сценамі замка ўжо існавала «места». У лістападзе 1560 г. Жыгімонт II Аўгуст вызваліў суражскіх мяшчан ад аплаты ўсіх мытных збораў у Вялікім Княстве Літоўскім тэрмінам на 5 гадоў[4]. У верасні 1569 г. па распараджэнні віцебскага ваяводы Станіслава Паца суражскім мяшчанам былі перададзены ўсе землі на адлегласці адной мілі вакол замка[5]. Замак і «места» паўсталі на грунтах маёнтка Дрэчы Лукі, які быў уласнасцю Івана Сапегі. Пры гэтым значная частка сялян, падданых Сапегаў, перасялілася ў новазаснаванае места і стала гаспадарскімі мяшчанамі[6]. Яго сыны Леў, Рыгор і Андрэй неаднаразова прад’яўлялі правы на страчаныя землі, аднак з-за выключнага стратэгічнага значэння Суража для ВКЛ атрымалі ў якасці кампенсацыі іншыя маёнткі[7].
Падчас Інфлянцкай вайны становішча Віцебска і Суража ахарактарызаваў віцебскі ваявода Станіслаў Пац у сваім лісце да князя Рамана Сангушкі ад 25 чэрвеня 1568 г.:
замки здешные украинные [...] лежат не иначей, одно яко в пащеце львовой, от тых близких суседов людей неприятелских Московских |
[8].
У згаданым лісце да князя Р. Сангушкі С. Пац адзначыў, што без пастаяннай дапамогі з Віцебска Сураж мог бы толькі «с трудностью тамошнимъ людомъ неприятелеви тому злому […] оборону вчинити»[9]. Віцебскі ваявода скардзіўся на тое, што цяжка было затрымаць тут на службе стральцоў, казакаў, драбаў і ў роспачы пісаў:
Што за люд ест на Витебску и на Суражу? А если бы еще и тот мел выйти проч, [...] тогды просто толко стены замка голые останут |
У 1589 годзе ў адказ на чарговыя скаргі Сапегаў у Сураж былі накіраваны рэвізоры Б. Старасельскі, А. Варапай і А. Сівіцкі, якія прыйшлі да высновы, што замак неабходна пакінуць дзяржаве. 5 чэрвеня 1570 г. Жыгімонт II Аўгуст сваім прывілеем пашырыў на Сураж сістэму гарадскога права, якая ў 2-й палове XVI ст. склалася ў Віцебску. Жыхары Суража засталіся пад юрысдыкцыяй віцебскага ваяводы (яго намесніка), які мог судзіць іх толькі ў Суражы ў прысутнасці войта і старшых мяшчан. Мяшчане атрымалі права на выбар войта, бязмытны гандаль на тэрыторыі ВКЛ (не датычыла ўвозу солі з Рыгі і вывазу воску ў Рыгу і Вільню), правядзенне 2 кірмашоў на год, вольнае распараджэнне сваёй рухомай маёмасцю, свабоду выбару месца жыхарства на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і іншае. Ім былі перададзены землі на адлегласці 1 мілі вакол замка. Галоўнай павіннасцю мяшчан было нясенне коннай вайсковай службы. Прывілей пацверджаны 14 снежня 1576 г. Стэфанам Баторыем і 16 сакавіка 1597 г. Жыгімонтам III Вазам. 20 снежня 1576 г. Стэфан Баторый надаў Суражу герб — «замокъ и три вежы»[11]. У 1616 і 1633 гадах пасад Суража спалены расійскімі войскамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Сураж 2 снежня 1654 г. заняты расійскім атрадам ваяводы Сямёна Стрэшнева. У 1667 г. паводле Андросаўскага перамір’я вернуты Вялікаму Княству Літоўскаму. У 1771 годзе ў Суражы было 7 вуліц, больш за 120 дамоў, каля 600 жыхароў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.
З 1776 горад, цэнтр павета, з 1866 года — пазаштатны горад Віцебскага павета. У 1890—1925 гг. дзейнічала папярова-кардонная фабрыка[12].
У жніўні 1917 года Сураж «на працягу некалькіх дзён» быў «без хлеба. На глебе голаду паўсталі беспарадкі, якія былі ліквідаваныя»[13]. З 1924 года — цэнтр раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў Суражы і раёне 9181 чал. На паўночны ўсход ад Суража знаходзіліся «Віцебскія вароты».
У 1960—1962 гадах і з 1965 года ў Віцебскім (у 1962—1965 гг. у Лёзненскім) раёне.
Змяненне колькасці насельніцтва Суража ў XVIII—XXI стст. (чал.)[14][15][16][3][17][18][19][20][21] |
---|
Адзінае прадпрыемства пасёлка — Суражскі лясгас. У 1890—1925 гадах працавала Суражская папярова-кардонная фабрыка (50 рабочых), на якой выраблялі кардон, абгортачную паперу і драўняную масу[12]. У 1861—1896 гадах працаваў Суражскі шклозавод, на якім у 1889—1896 гадах працавала ад 32 да 60 рабочых[12].
Арганізаваны ў 1936 годзе, размешчаны на тэрыторыі Віцебскага і часткова Гарадоцкага раёнаў. Аб’ядноўвае Астраўское, Брыгітпольскае, Запольскае, Курынскае, Навасёлкаўскае, Суражскае і Тарасенкаўскае лясніцтвы Віцебскага раёна, Канашынскае і Шчалбоўскае Гарадоцкага раёна. Агульная плошча лясгаса каля 81 тыс. гектараў, у тым ліку пад лесам 74 тыс. гектараў.
Асноўныя лясы: хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорна-альховыя, асінавыя.
Лясгас вырабляе піламатэрыялы (дошка абразная і неабразная), паддоны, зрубы дамоў, рыхтуе дзелавую драўніну, дровы. Піламатэрыялы і дзелавая драўніна пастаўляюцца на экспарт.
3 1961 па 1986 год дырэктарам гэтага лясгаса працаваў заслужаны лесавод БССР Пётр Нічыпаравіч Грамыка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.