вялікі князь літоўскі (1430—1432) From Wikipedia, the free encyclopedia
Свідрыгайла (Швітрыгайла) Альгердавіч, у каталіцкім хрышчэнні Баляслаў (1369—1376[3] — 10 лютага 1452, Луцк) — вялікі князь літоўскі.
Свідрыгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вітаўт | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт Кейстутавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Любартавіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1370[1][2] ці 1356 | ||||||
Смерць |
10 лютага 1452 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Альгерд | ||||||
Маці | Ульяна Аляксандраўна | ||||||
Жонка | Ганна Іванаўна Цвярская[d] | ||||||
Веравызнанне | язычніцтва і каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імя — з шэрагу складанаўтвораных балцка-літоўскіх імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці[4].
З першай паловы XV ст. дайшлі іменныя формы Швитрикгаило, Швитрыгаило, Швитрикаило, Swidrigal.
Вытлумачваючы імёны літоўскіх князёў, мовазнавец К. Буга імя Свідрыгайлы звязаў з літоўскім švytruoti “ззяць, мігцець; хутка рухацца”[5], якое далей ад індаеўрапейскага *ǩṷit(ǝ)ro «светлы, блішчасты» (ад *ǩṷei «свяціць; светлы»)[6]. Сярод сучасных літоўскіх прозвішчаў вядомыя аднаасноўныя Švitra, Švitrys, Švitrūnas[7].
З іншага боку, імя Свідрыгайла той жа структуры, што і адыменныя прозвішчы Сандрыгайла, Недрыгайла, якія ад трохасноўных імёнаў San-dri-gailas, Ne-dri-gailas. Імёны з трох асноў рэдкія, але вядомыя ў балцка-літоўскім іменніку (як Ges-man-tautas, адкуль "Кгесмонтовтовичъ")[8].
Апошняя аснова ў імені Свідрыгайла Gail-звязаная са старалітоўскім gailas «моцны»[9], далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[10]. Гэтай асновай імя Свідрыгайлы перагукалася з імёнамі яго братоў, Альгердавых сыноў Карыгайлы, Ягайлы, Скіргайлы.
Малодшы сын вялікага князя Альгерда, паводле праўдападобных ацэнак, нарадзіўся паміж 1369 і 1376 годам. Пасля смерці бацькі ў маі 1377 года, жыў у Віцебску разам з маці — вялікай княгіняй Ульянай.[3]
Напэўна, быў ахрышчаны ў Кракаве, але не разам з братамі Ягайлам і Вігунтам у 1386 годзе, а неўзабаве, бо яго хроснае імя Баляслаў, як і хросныя імёны братоў, належыць да іменаслова Пястаў[11]. Часта сцвярджаюць, што Свідрыгайла спачатку быў праваслаўным з хросным імем Леў, але гэта вынік непаразумення[12]. У сярэдзіне XVI ст. у Польшчы ўзнялі пытанне рэвізіі правоў на зямельныя ўладанні — Пётрыкаўскі сейм (1565) вырашыў асобна разглядзець шматлікія прывілеі князёў Льва Данілавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча, якія падавала шляхта як пацверджанне сваіх правоў на маёнткі[11], а Люблінскі сейм (1566) вырашыў лічыць гэтыя прывілеі правамоцнымі[12]. Выдаўцы рэцэсу Люблінскага сейма ў XVIII ст. не паставілі коску паміж імёнамі Льва і Свідрыгайлы, такая памылка зроблена і ў новым выданні Volumina constitutionum (2005)[13].
Па смерці вялікай княгіні Ульяны польскі кароль Уладзіслаў Ягайла паставіў намеснікам у Віцебску свайго баярына — сакольнічага Фёдара Вясну. Свідрыгайла палічыў гэта за крыўду, забіў намесніка і сам укняжыўся ў Віцебску. Адказам быў паход Вітаўта і Скіргайлы, да якіх далучыўся смаленскі князь Юрый Святаславіч. Свідрыгайлу адправілі да каралеўскага двара ў Кракаў, яго знаходжанне ў Малой Польшчы крыніцы фіксуюць з 11 жніўня 1393 да 1396 года.
Ад кракаўскага двара Свідрыгайла ад’ехаў да Сілезіі, затым да Венгрыі, адкуль разам з Фёдарам Любартавічам спрабаваў дамовіцца з кіраўніцтвам Тэўтонскага ордэна пра саюз супраць Ягайлы і Вітаўта. Зразумеўшы марнасць гэтых спроб, Свідрыгайла вярнуўся ва ўладанні Гедзімінавічаў не пазней за 12 жніўня 1399 года, калі ў войску Вітаўта ўдзельнічаў ў бітве на Ворскле.[14]
Неўзабаве Ягайла даў Свідрыгайле Заходняе Падолле, папярэдні трымальнік якога на ленным праве, кракаўскі ваявода Спытка Мельштынскі, загінуў у бітве на Ворскле[14]. Аднак ужо ў 1401 годзе Свідрыгайла аднавіў сувязь з Тэўтонскім ордэнам, куды і з’ехаў у пачатку 1402 года[14].
Свідрыгайла быў у Ордэне да пачатку 1404 года, удзельнічаў у «рэйзах» крыжакоў на Літву, разлічваў з іх дапамогай заняць вялікалітоўскі сталец, але разам з тым не рваў сувязяў з родным братам Ягайлам. Вярнуўся ва ўладанні Гедзімінавічаў, атрымаў ад Ягайлы наданні ў рускіх землях Польскага каралеўства, а ад Вітаўта — землі на літоўска-маскоўскім памежжы, у т.л. Браншчыну і Старадубшчыну.[15]
Улетку 1408 года Свідрыгайла чарговы раз узбунтаваўся, разам з епіскапам чарнігаўскім і бранскім, значнай колькасцю князёў і баяр ад’ехаў ў Маскву да Васіля I, які тады ваяваў з Вітаўтам. Васіль I даў Свідрыгайле вялізныя ўладанні ў Вялікім княстве Маскоўскім, у тым ліку Уладзімір на Клязьме. Аднак Свідрыгайла заставаўся ў Вялікім княстве Маскоўскім толькі да паходу туды Едыгея, да якога далучыўся і пэўны час правёў у Ардзе, адкуль у 1409 годзе вярнуўся да Літвы. У тым жа 1409 годзе Свідрыгайла паспрабаваў аднавіць саюз з Ордэнам, ад гнева Вітаўта яго выратавала толькі заступніцтва Ягайлы, пакаранне горлам было заменена на зняволенне ў Крамянецкім замку. Толькі ў сакавіку 1418 года яго вызвалілі мясцовыя князі.[15]
Ні на Валыні, ні ў Малдавіі Свідрыгайла замацавацца не здолеў і ад’ехаў ва ўладанні рымскага караля (некаранаванага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі) Жыгімонта Люксембургскага і яго саюзнікаў. Урэшце ў жніўні 1420 года Свідрыгайла памірыўся з Ягайлам і Вітаўтам, яму далі ўладанні ў рускіх землях Польскага каралеўства і вялізнае Чарнігаўскае княства, да якога, мусіць, пазней (да 1422) дадалі Ноўгарад-Северскае. Тут Свідрыгайла правёў наступныя дзесяць гадоў, пазней ён сцвярджаў, што ўвесь гэты час быў у «аковах»[16].[15]
Пасля смерці Вітаўта (кастрычнік 1430) паводле ўмоў Гарадзельскай уніі вялікага князя літоўскага мусілі абраць са згоды Ягайлы і польскіх паноў. Але вялікалітоўскія князі і баяры сабраліся на сойм у Вільні і без узгаднення з польскімі панамі, але са згоды Ягайлы, абвясцілі вялікім князем Свідрыгайлу. 4 снежня ў віленскім саборы Святога Станіслава Свідрыгайла каранаваўся вялікім князем літоўскім. Хоць ён і быў каталіком, але вядомы як праціўнік уніі з Польшчай і даўні супернік Вітаўта і Ягайлы. Мусіць, менавіта гэтым кіравалася незалежніцкая партыя пры яго абранні на сталец.
Польскі храніст Ян Длугаш асабліва падкрэсліваў, што Свідрыгайла меў аўтарытэт у праваслаўных, бо хоць і быў каталіком, але меў вялікую прыхільнасць да іх веры. Кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі ў 1432 годзе пісаў, што праваслаўныя пры Свідрыгайле трымаюць у руках амаль усе найважнейшыя гарады і ўрады, чаго быццам не было пры Вітаўце. Праўда, наколькі ўсё адпавядае рэчаіснасці ёсць пытаннем.
У знешняй палітыцы валадарства Свідрыгайлы пачалося канфліктам з Польшчай. Спрэчкі за Падолле былі яшчэ пры Альгердзе і Вітаўце, а пры Свідрыгайле зноў абвастрыліся, а ў канцы 1430 года перараслі ва ўзброеную барацьбу. Адбыўся канечны разрыў паміж Свідрыгайлам і Ягайлам. Пасля безвыніковых перамоў польскі кароль у чэрвені 1431 года пачаў вайну і накіраваў войскі на Валынь. Свідрыгайла шукаў саюзнікаў — яго падтрымліваў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт Люксембургскі, які абяцаў вялікаму князю каралеўскую карону, а таксама Тэўтонскі ордэн, які хацеў рэваншу пасля паражэння 1410 года. У чэрвені 1431 года Свідрыгайла падпісаў абаронча-наступальны дагавор з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Паўлам Русдорфам, таксама дапамогу абяцалі татары і малдаўскі гаспадар.
Разрыў з Польшчай выклікаў незадаволенасць часткі князёў і баяр, якія лічылі за лепшае польскую арыентацыю Літвы. Былі незадаволеныя і тыя, хто меў уплыў пры Вітаўце і страціў яго пры Свідрыгайле. Былі і інтрыгі з польскага боку, які падтрымліваў прапольскую (ці супрацьсвідрыгайлаўскую) апазіцыю і дапамагаў падрыхтоўцы замаху на Свідрыгайлу. Спробу замаху ўначы 1 верасня 1432 года здзейснілі ў Ашмяне князі Жыгімонт Кейстутавіч (каталік) і Сямён Іванавіч Гальшанскі (праваслаўны), але Свідрыгайле пашчасціла ўратавацца і ўцячы ў Полацк.
Прапольская партыя адразу абвясціла вялікім князем аднаго са змоўнікаў, малодшага брата Вітаўта — Жыгімонта Кейстутавіча. Яго ўладу прызналі Вільня, Трокі, Коўна, Жамойць, Новагародак і Гродна, зброяй падпарадкавалі Берасце. Аднак Полацкая, Віцебская і Смаленская землі, Севершчына, Кіеўшчына, Валынь не прызналі Жыгімонта, а лічылі вялікім князем Свідрыгайлу.
Жыгімонт адразу аднавіў саюз з Польшчай, падпісаў унію ў Гародні, якой пацвердзіў вярхоўную ўладу Ягайлы на ўмовах Віленска-Радамскай уніі, такім чынам абмежаваў самастойнасць ВКЛ часам свайго жыцця. Каб змагацца са Свідрыгайлам Ягайла прыслаў Жыгімонту польскія войскі. Так у ВКЛ пачалася феадальная вайна (1432—1437). Вайна не мела нацыянальна-рэлігійнага характару, у абодвух супрацьлеглых лагерах былі як літоўцы, так і русіны, як праваслаўныя, так і каталікі. Вайна была змаганнем княжацка-баярскіх партый паміж сабою. Свідрыгайла быў каталіком і пры гэтым узначальваў у асноўным праваслаўную партыю, але гэтая партыя змагалася не за веру, а за свае паноўнае месца ў дзяржаве, у ёй былі таксама князі і баяры каталіцкага веравызнання, якія выступалі супраць уніі з Польшчай і за саюз з Тэўтонскім ордэнам.
Свідрыгайла абапіраўся на Полацк і з восені 1432 года рабіў выправы на прызнаўшыя Жыгімонта землі. Зімой і летам 1433 года войскі Свідрыгайлы хадзілі да Вільні і Новагародка, занялі шэраг невялікіх гарадоў, але агулам вайсковыя дзеянні для іх былі няўдалыя. Не аказалі абяцанай дапамогі татары і малдаўскі гаспадар. Толькі Лівонскі ордэн пасылаў свае войскі супраць Жыгімонта. У сваю чаргу Жыгімонт Кейстутавіч пры падтрымцы польскіх войскаў, ваяваў землі, захаваўшыя адданасць Свідрыгайлу, у 1433 годзе даходзіў да Мсціслава.
Маючы колькасную перавагу, Свідрыгайла не здолеў яе выкарыстаць, да таго неўзабаве страціў галоўнага саюзніка. Польска-чэшскае войска напала на Новую Марку і падышло да Гданьска, вялікі магістар Тэўтонскага ордэна вымушаны быў заключыць з Польшчай перамір’е. У выніку дагавора, заключанага ў канцы 1433 года ў Ленчыцах, Ордэн выракся саюзу са Свідрыгайлам. Вызначальнымі для зыходу вайны сталі прывілей 1432 года выдадзены Ягайлам для Луцкай зямлі і Троцкі прывілей выдадзены Жыгімонтам у Троках 6 мая 1434 года. Гэтыя прывілеі абвяшчалі роўнасць правоў праваслаўных і каталікоў у межах ВКЛ — правы, гарантаваныя каталікам Гарадзельскім прывілеем, пашыраліся на ўсіх падданых незалежна ад веравызнання. У прывілеі Жыгімонта адзначалася, што такая роўнасць была заўсёды, але гэтым актам яна афіцыйна пацвярджаецца. Хоць у Троцкім прывілеі дэкларавалася, што ўрады ваявод і кашталянаў віленскага і троцкага могуць займаць толькі каталікі, але праваслаўнае баярства атрымала гарантыі недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, ільготы ад дзяржаўных павіннасцяў. Такім чынам былі знятыя значныя супярэчнасці ў грамадстве і Свідрыгайла пачаў страчваць падтрымку.
Свідрыгайла спадзяваўся на дапамогу Захада, звярнуўся да Базельскага сабора. У 1433 годзе ў Базель быў дасланы ліст нібыта ад праваслаўных баяр з Віцебска, якія выказалі жаданне падпарадкавацца Рыму, а ў наступным годзе на царкоўным саборы з’явілася дэлегацыя Свідрыгайлы, якая пацвердзіла яго планы уніі і папрасіла дапамогі ў барацьбе з Жыгімонтам і Ягайлам. Але гэта было памылкай, бо праваслаўныя пасля Троцкага прывілея і так пакідалі лагер Свідрыгайлы, а яго намер увесці царкоўную унію яшчэ больш адштурхнуў іх. Паспрыяла гэтаму і тое, што князь летам 1435 года загадаў спаліць у Віцебску мітрапаліта Герасіма, якога падазраваў у пераходзе на бок Жыгімонта.
У такім становішчы Свідрыгайла, пакуль яшчэ меў даволі шмат прыхільнікаў, вырашыў даць прапольскай партыі генеральную бітву, і ў ліпені 1435 года разам з войскамі Лівонскага ордэна рушыў на Жыгімонта, але пацярпеў цяжкую паразу ў бітве пад Вількамірам, сам ён уцёк з 30 баярамі ў Полацк. Падтрымка Свідрыгайла пасля такой паразы значна аслабла і працягвала слабець. У 1435 годзе ўладу Жыгімонта прызнаў Смаленск, але Полацк і Віцебск адбілі аблогі войскаў Жыгімонта. Тэўтонскі ордэн падпісаў у Брэсце Куяўскім вечны мір з Жыгімонтам Кейстутавічам і Ягайлам, зноў адмовіўся ад саюзу са Свідрыгайлам і прызнаў вялікім князем літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча, абавязваўся і ў будучым прызнаваць вялікім князем літоўскім толькі таго, хто будзе абраны са згоды паноў Польшчы, і не падтрымліваць вялікіх князёў літоўскіх у іх антыпольскіх захадах. Летам 1436 года ўладу Жыгімонта прызналі і Полацк з Віцебскам. Пэўны час Свідрыгайла меў падтрымку на Кіеўшчыне, Севершчыне і Валыні, але пасля пакінуў і гэтыя землі, атрымаўшы прытулак у Валахіі.
У Валахіі Свідрыгайла знаходзіўся да забойства Жыгімонта Кейстутавіча арганізаванага незалежніцкай партыяй. Пасля гэтага Свідрыгайла з’явіўся на Валыні і называў сябе вярхоўным князем літоўскім. Але рада князёў і паноў, узначаленая Янам Гаштольдам, 29 чэрвеня 1440 года абвясціла вялікім князем 13-гадовага Казіміра Ягелончыка, зноў без узгаднення з польскімі панамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.