Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст па ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальству Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018)[1].
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | габілітаваны доктар (2018) і кандыдат гістарычных навук (1989) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турнай Івацэвіцкага раёна[1].
Скончыў у 1984 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР[1].
У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.»[1].
З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ[1].
У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1]. 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя[2].
Напрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час[1].
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму.
Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «Невядомая вайна 1654—1667 », «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым).
Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».
Жанаты, двое дзяцей.
Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[1][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.