Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Гістарычны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка | |
| |
Ранейшыя назвы | Сацыяльна-гістарычны, Сацыяльна-эканамічны, Гісторыка-геаграфічны |
Англійская назва | Faculty of History of the Maxim Tank BSPU |
Заснаваны | 1918 |
Дэкан | Сяргей Шупляк |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18 |
fhist.bspu.by |
Гісторыя
Пастановай Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце № 4134 ад 30 снежня 1918 года педагагічнаму савету прадпісана пачаць пераўтварэнне Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На базе інстытута створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 года сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.
У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.
24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.
2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.
У маі 1945 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар У. М. Перцаў у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент пра стварэнне ААН.
У лістападзе 1948 года адноўлена аспірантура, на якой у 1948—1965 гады падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і іншыя) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.
1 верасня 1956 года створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У лютым 1971 года — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два — гістарычны і прыродазнаўства.
У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).
Былая структура
Дэканы
- А. А. Лізурчык (1940-?)
- Н. Г. Матусевіч (1944-?)
- Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
- М. Д. Каўшараў (1961—1974)
- Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
- Ф. П. Шмыгаў (1957—1974)
- Гістарычны (1971 — наш час)
- А. А. Васілеўскі (1974—1986)
- Л. А. Шульга (1986—1991)
- У. В. Тугай (1991—2004)
- М. М. Забаўскі (2004—2015)
- А. В. Касовіч (2015—2019)
- Вераніка Скок (2019—2022)
- Сяргей Шупляк (з 2022)
Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)
Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.
- Загадчыкі кафедры
- У. М. Перцаў (1931—1932; 1934—1941; 1944—1946)
- Г. М. Ліўшыц (1946—1950)
- А. І. Казлоў (1950—1972)
- В. У. Чапко (1972—1978)
- Р. А. Чыкалаў (1978—1993)
- Г. А. Космач (1993—2004)
Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)
Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.
- Загадчыкі кафедры
- А. І. Воранава (1944—1948)
- І. С. Краўчанка (1948—1952)
- А. В. Палонскі (1952—1972)
- В. М. Фамін (1972—1984; 1985—1997)
- А. М. Люты (1984—1985)
- А. П. Жытко (1997—2015)
Кафедра эканомікі (1931—2015)
Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.
- Загадчыкі кафедры
- П. В. Пінчук
- А. Я. Кубліцкі
- В. М. Лушчыцкі
- В. Г. Родзін
- Ф. В. Баравік (1961—1969)
- І. К. Караленка (1969—1973)
- С. Я. Янчанка (1973—1979)
- Серада В. С. (1979—1997)
- І. С. Святліцкі (1997-?)
- А. А. Дічкоўскі (?-2000)
- Л. М. Давыдзенка (2000—2015)
Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)
Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.
Кафедра паліталогіі і права (?-2015)
Кафедра філасофіі (1962—2015)
У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
- Загадчыкі кафедры
- А. В. Бадакоў (1962—1973)
- А. С. Цярнавы (1973—2002)
- В. В. Бушчык (2002—2009)
- І. Ю. Нікіціна (2010—2015)
Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)
Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
- Загадчыкі кафедры
- Н. В. Каменская (1971—1974)
- М. Д. Каўшараў (1974—1978)
- В. У. Чапко (1978—1984)
- А. М. Люты (1985—1992)
Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)
Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
- Загадчык кафедр
- А. М. Люты (1992—2015)
Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)
Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
- Загадчыкі кафедры
- І. І. Багдановіч (1992—2007)
- М. М. Забаўскі (2008—2009)
- А. А. Корзюк (2009—2015)
Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)
Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
- Загадчыкі кафедры
- У. В. Тугай (2005—2015)
Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)
Адкрыта пасля рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
- Г. А. Космач (2004—2015)
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (з 2015)
Створана зліццём кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.
- Загадчыкі кафедры
- А. А. Корзюк (2015—2022)
- І. Р. Чыкалава (2022)
- В. А. Ёцюс (з 2022)
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (з 2015)
Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.
- Загадчыкі кафедры
- Анатоль Вялікі (2015-2019)
- С. А. Талмачова (з 2019)
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2015)
Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі
- Загадчыкі кафедры
- І. Ю. Нікіціна (2015)
- С. В. Зенчанка (з 2015)
- А. В. Ефімовіч (з 2024)
Сучаснасць
Кірункі навучання
- Гістарычная адукацыя, з прафілізацыямі:
- Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны
- Гісторыя і сусветная мастацкая культура
- Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа
Структура
Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:
Кафедра | Загадчык |
---|---|
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі | |
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў | |
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін |
- На факультэце таксама дзейнічаюць
- Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы
- Пяць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый;
Кіраўніцтва факультэта
- Дэкан: Сяргей Пятровіч Шупляк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
- Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Надзея Аляксандраўна Куімава, кандыдат гістарычных навук
- Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Наталля Віктараўна Барабаш, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
- Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце: Ларыса Леанідаўна Савіч
Вядомыя выкладчыкі
Вядомыя выпускнікі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.