From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Бон, Томас Міхаэль Бон (ням. Thomas M. Bohn, Thomas Michael Bohn; 28 снежня 1963, г. Гамбург, Германія) — нямецкі гісторык. Доктар філасофіі/PhD (1996), доктар габілітаваны (2004), прафесар (2007).
Томас Міхаэль Бон | |
---|---|
Thomas Michael Bohn | |
| |
Дата нараджэння | 28 снежня 1963[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі/PhD (1996); доктар габілітаваны (2004) |
Навуковае званне | прафесар (2007) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Норберт Ангерман (Norbert Angermann) |
Член у | |
Узнагароды | Прэмія Фрыца-Тэадора Эпштэйна ад Асацыяцыі гісторыкаў Усходняй Еўропы (1998); Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2015) |
У 1985—1991 гг. вучыўся і скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (Германія) — вывучаў гісторыю Сярэдніх вякоў і Новага часу, а таксама славістыку. У 1992—1995 гг. быў навуковым супрацоўнікам на кафедры сучаснай гісторыі Усходняй Еўропы Гамбургскага ўніверсітэта.
У 1996 г. у Гамбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года», якая была прысвечана рускаму гісторыку Паўлу Мілюкову і маскоўскай гістарычнай школе. Навуковым кіраўніком быў Норберт Ангерман (Norbert Angermann). Па абароне атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).
У 1995—2007 гг. быў навуковым супрацоўнікам ці асістэнтам на кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Іенскага універсітэта імя Фрыдрыха Шылера (Германія). У 2004 г. у Іенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Мінск — узорны горад сацыялізму», якая была прысвечана сацыяльна-ўрбаністычным зменам і ідэалагічна-архітэктурнай рэканструкцыі Мінска (сталіцы БССР) у 1945—1991 гг. Для дасягнення мэт свайго даследавання Томас Бон шмат папрацаваў у бібліятэках і архівах Мінска. Па абароне ён атрымаў навуковую ступень габілітаванага доктара (2004).
Выкладаў гісторыю Усходняй Еўропы таксама ў 2005/2006 г. у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна (Германія) і ў 2006 г. у Еўрапейскім універсітэце Віядрына (Германія). У 2007—2009 гг. працаваў прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна.
З 2009 г. працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Гістарычным інстытуце Гісэнскага універсітэта імя Юстуса Лібіга (Германія) — з акцэнтам на гісторыю Расійскай Імперыі і СССР. У 2011—2013 гг. працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра Усходняй Еўропы ў Гісэнскім універсітэце (Gießener Zentrums östliches Europa). У 2012—2013 гг. паралельна працаваў выканаўчым дырэктарам Гістарычнага інстытута Гісэнскага універсітэта. У 2013—2015 гг. працаваў намесніка дэкана 4-га аддзялення Гісэнскага універсітэта. У Гісэнскім універсітэце з 2009 г. таксама з'яўляецца членам Выканаўчага Савета Цэнтра Усходняй Еўропы (Gießener Zentrums östliches Europa) і кіраўніком філіяла Германскага таварыства для Усходняй Еўропы (Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde). З 2012 г. Томас Бон з'яўляецца ўпаўнаважанай асобай Гісэнскага універсітэта па пытанням навуковага партнёрства з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
З 2013 г. Томас Бон таксама з'яўляецца членам-экспертам у сетцы «Культурных кантактаў і зон канфлікту ва Усходняй Еўропе» (DAAD-Netzwerk «Kulturelle Kontakt- und Konfliktzonen im östlichen Europa»).
Томас Бон разам з гісторыкамі Альбертам Вэберам (Albert Weber) і Адрыянам Георгам (Adrian Georghe) стаў рэдактарам трохтомнага выдання «Corpus Draculianum» (зборніка дакументаў аб асобе Улада Цэпеша «Дракулы»), якое ўтрымлівае дакументальныя сведчанні, лісты і апавяданні на 17 еўрапейскіх і азіяцкіх мовах, а таксама крытычныя каментарыі: спачатку ў 2013 г. быў надрукаваны трэці том зборніка, а астатнія два тамы будуць надрукаваны ў канцы 2016 г. і канцы 2019 г.
Сферай навуковых інтарэсаў Томаса Бона з'яўляюцца гісторыя гістарыяграфіі і культура памяці, этналогія, гісторыя урбанізацыі, гісторыя народных павер'яў і забабонаў, гісторыя нонканфармізму, гісторыя нацыяналізму, развіццё нацыянальных дзяржаў, грамадзянская гісторыя і развіццё грамадзянскай супольнасці, сацыяльная і рэгіянальная гісторыя, гісторыя Беларусі, гісторыя паўсядзённага жыцця ў СССР, палітыка і грамадства пасля Чарнобыля[4][5].
8 верасня 2014 г. у Мінску ў арт-прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, к. 6) Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца"», якая стала кампліметарным дыялогам і каментарыем на фотаальбом «Горад СОНца» (2005) і кнігу «Мінск. Горад Сонца» (2006) Артура Клінава, аўтара урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца»[6].
Даследчы праект, якім Томас Бон цяпер займаецца, тычыцца Беларусі і мае назву «Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы»[7]. Аб новым праекце Томас Бон распавёў 8 верасня 2014 г. у Мінску журналістам: «Я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя (Umweltgeschichte, Environmental history) у дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія іграюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот»[6].
26 сакавіка 2015 г. у Мінску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Мінскі феномен. Парадоксы ўрбанізацыі»[8].
У Мінску 18 красавіка 2016 г. у кнігарні «ЛогвінаЎ», а 20 красавіка 2016 г. у Гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна Томас Бон прадставіў беларускамоўнае выданне сваёй кнігі «"Мінскі феномен". Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.» (2016). У межах прэзентацыі Томас Бон расказаў аб гісторыі выдання і перакладу на беларускую мову сваёй кнігі, прысвечанай феномену беларускай сталіцы (горада Мінска) як «узорнага сацыялістычнага горада», створанага пасля Другой сусветнай вайны[9].
У 1998 г. дысертацыя Томаса Бона «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года» атрымала першую Прэмію Фрыца-Тэадора Эпштэйна (Fritz-Theodor-Epstein-Preis) ад Асацыяцыі гісторыкаў Усходняй Еўропы (Verbandes der Osteuropahistoriker).
У 2015 г. атрымаў прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «публікацыі замежных аўтараў» за сваю кнігу «"Минский феномен". Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны» (2013), якая была рускамоўным перакладам яго нямецкамоўнай кнігі «Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945» (2008).
манаграфіі:
некаторыя істотныя артыкулы:
рэдактарства:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.