Remove ads
горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Сако́лка (польск.: Sokółka, Саку́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога 19 (Кузніца — Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.
Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Саколда, на якой яно стаіць. У сваю чаргу, Саколда — балцка-яцвяжскага паходжання. Пра гэта сведчыць элемент -da ў назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2]. Адпаведна, Саколда значыла «Сакаліная рака», гэта была рака, дзе назіралі асабліва шмат сокалаў.
Першы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[3]. У першай палове XVI стагоддзя тут існаваў велікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI стагоддзя ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI стагоддзя ў Гарадзенскай эканоміі.
10 студзеня 1609 года Саколка атрымала магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.
У другой палове XVIII стагоддзя Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861 года з’явіўся праект гарадскага герба: «У залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом»[4].
У 1921 годзе, паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.