Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 9 красавіка — 12 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 13 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Нафтан (Наваполацк) (2-і раз) |
Другое месца | Смаргонь |
Трэцяе месца | Шахцёр (Петрыкаў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Бамбардзір(ы) | Максім Кавалевіч (Шахцёр), Юрый Казлоў (Нафтан) (13 мячоў) |
← 2021 2023 → |
Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах.
Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2021 у Вышэйшую лігу выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзіла «Смаргонь» (другі клуб, які мусіў выбываць, — рэчыцкі «Спадарожнік» — зняўся з турніру пасля першага круга і спыніў існаванне). З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне пяці каманд (першыя пяць месцаў занялі «Астравец», рагачоўскі «Макслайн», салігорскі «Партызан», «Асіповічы» і мінскі БДУ), каб павялічыць склад лігі з 12 каманд да 16.
Аднак, яшчэ ў канцы 2021 года з’явілася інфармацыя, што склад каманд, якія выходзяць з Другой лігі ў Першую, можа быць зменены, у прыватнасці амаль адразу адмовіўся ад павышэння салігорскі «Партызан», іншыя каманды таксама не маглі гарантаваць удзел у Першай лізе. Замест іх разлядалася магчымасць запрасіць наступныя каманды і нават тыя, што не трапілі ў першыя 8[1].
У студзені 2022 года быў акрэслены склад каманд, якія папоўняць Першую лігу. «Партызан» і БДУ адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй; «Астравец», «Макслайн» і «Асіповічы» пацвердзілі ўдзел у Першай лізе. Сярод наступных каманд пінскі «Стэнлес» (6-е месца) і магілёўскі «Дняпро-Юні» (8-е месца) адмовіліся ад павышэння, пагадзілася «Маларыта» (7-е месца). Апошнюю каманду АБФФ абірала паміж ахвочымі да павышэння ўдзельнікамі 1/8 фіналу Другой лігі — «Маладзечна» і гомельскім «Паперпрамам» — і спыніла свой выбар на маладзечанскім клубе[2][3].
Аднак, у лютым мінскія «Крумкачы» паведамілі АБФФ, што адмаўляюцца ад ўдзелу ў Першай лізе і пераходзяць у Другую лігу[4]. Федэрацыя прапанавала вызваленае месца «Паперпраму», але атрымала адмову[5]. Пазней таксама ад удзелу была адхілена «Маларыта», і колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарацілася да 14[6]. 25 лютага быў зацверджаны каляндар Першай лігі, дзе планаваўся ўдзел 14 каманд[7].
28 лютага ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіўся брэсцкі «Рух», і АБФФ прапанавала занць вакантнае месца магілёўскаму «Дняпру». 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[8], такім чынам скараціўшы колькасць удзельнікаў Першай лігі да 13.
11 сакавіка 14 клубаў атрымалі ліцэнзію АБФФ «Першая ліга» (13 удзельнікаў турніру і «Дняпро»)[9]. 18 сакавіка была праведзена жараб’ёўка Першай лігі з удзелам 13 каманд[10].
Ужо падчас турніру, у верасні, АБФФ афіцыйна паведаміла, што петрыкаўскі «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права выхадзіць у Вышэйшую лігу, таму пры вызначэнні месцаў на павышэнне яго вынікі не будуць улічвацца[11].
Клуб | Горад | Месца ў сезоне 2021 | Стадыён | Умяшчальнасць |
---|---|---|---|---|
Астравец | Астравец | 1 у Другой лізе | Гарадскі | 1006 |
Асіповічы | Асіповічы | 4 у Другой лізе | «Юнацтва» | 1300 |
Баранавічы | Баранавічы | 10 | «Лакаматыў» | 3750 |
Лакаматыў | Гомель | 6 | СДЮШАР-8 | 1500 |
Ліда | Ліда | 11 | «Старт» «Юнацтва» |
2960 2965 |
Макслайн | Рагачоў | 2 у Другой лізе | ДЮСШ-1 | 7000 |
Маладзечна | Маладзечна | 9-16 у Другой лізе | Гарадскі | 4800 |
Нафтан | Наваполацк | 8 | «Атлант» | 5300 |
Орша | Орша | 9 | Гарадскі | 2582 |
Слонім-2017 | Слонім | 12 | «Юнацтва» | 2220 |
Смаргонь | Смаргонь | 15 у Вышэйшай лізе | «Юнацтва» | 3200 |
Хваля | Пінск | 4 | «Хваля» | 3136 |
Шахцёр | Петрыкаў | 7 | «Прыпяць» | 800 |
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Нафтан (Наваполацк) | 24 | 16 | 5 | 3 | 55 − 19 | +36 | 53 | Выхад у Вышэйшую лігу |
2 | Смаргонь | 24 | 16 | 4 | 4 | 46 − 27 | +19 | 52 | |
3 | Шахцёр (Петрыкаў) | 24 | 13 | 6 | 5 | 69 − 20 | +49 | 45 | Фарм-клуб[11] |
4 | Макслайн (Рагачоў) | 24 | 12 | 5 | 7 | 45 − 34 | +11 | 41 | Стыкавыя матчы |
5 | Астравец | 24 | 11 | 7 | 6 | 42 − 34 | +8 | 40 | |
6 | Лакаматыў (Гомель) | 24 | 10 | 9 | 5 | 39 − 24 | +15 | 39 | |
7 | Хваля (Пінск) | 24 | 10 | 6 | 8 | 44 − 35 | +9 | 36 | |
8 | Маладзечна | 24 | 7 | 8 | 9 | 30 − 45 | −15 | 29 | |
9 | Орша | 24 | 7 | 6 | 11 | 33 − 52 | −19 | 27 | |
10 | Ліда | 24 | 6 | 8 | 10 | 35 − 43 | −8 | 26 | |
11 | Слонім-2017 | 24 | 5 | 3 | 16 | 24 − 53 | −29 | 18 | |
12 | Асіповічы | 24 | 3 | 4 | 17 | 21 − 53 | −32 | 13 | |
13 | Баранавічы | 24 | 3 | 3 | 18 | 25 − 69 | −44 | 12 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Дома / На выездзе1 | АСІ | АСТ | БАР | ЛГМ | ЛІД | МАК | МАЛ | НАФ | ОРШ | СЛО | СМГ | ХВА | ШАП |
Асіповічы | 0:1 | 0:3 | 0:2 | 1:1 | 0:3 | 4:1 | 1:2 | 0:0 | 0:2 | 0:4 | 0:1 | 0:4 | |
Астравец | 3:1 | 2:0 | 1:2 | 4:0 | 0:5 | 3:0 | 1:1 | 2:0 | 3:0 | 2:3 | 3:2 | 0:4 | |
Баранавічы | 0:3 | 0:1 | 0:5 | 1:6 | 0:1 | 3:3 | 0:4 | 2:1 | 2:6 | 2:4 | 1:1 | 1:5 | |
Лакаматыў | 2:2 | 3:3 | 5:0 | 2:1 | 2:1 | 1:1 | 0:1 | 2:0 | 3:2 | 4:1 | 1:2 | 0:0 | |
Ліда | 1:1 | 0:0 | 5:2 | 0:1 | 4:2 | 1:1 | 0:3 | 1:2 | 1:0 | 1:3 | 1:0 | 2:1 | |
Макслайн | 1:0 | 2:2 | 4:2 | 0:0 | 3:3 | 0:2 | 0:4 | 2:2 | 3:1 | 3:1 | 3:1 | 1:0 | |
Маладзечна | 2:1 | 0:0 | 3:0 | 0:0 | 2:0 | 1:4 | 3:5 | 2:1 | 1:1 | 0:0 | 2:1 | 0:3 | |
Нафтан | 4:0 | 3:0 | 2:1 | 3:2 | 2:2 | 2:3 | 3:1 | 5:0 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 1:1 | |
Орша | 3:2 | 1:3 | 3:1 | 0:0 | 2:2 | 1:0 | 1:2 | 1:0 | 4:0 | 1:1 | 2:2 | 1:9 | |
Слонім-2017 | 0:2 | 0:3 | 0:4 | 0:0 | 2:0 | 0:1 | 2:2 | 0:2 | 3:2 | 1:3 | 1:3 | 0:5 | |
Смаргонь | 1:0 | 1:1 | 3:0 | 2:1 | 2:0 | 3:1 | 3:1 | 0:0 | 3:2 | 2:0 | 2:0 | 1:0 | |
Хваля Пінск | 8:1 | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 2:2 | 3:2 | 2:0 | 0:3 | 2:3 | 4:0 | 1:3 | 1:1 | |
Шахцёр | 4:2 | 4:2 | 0:0 | 3:0 | 4:1 | 0:0 | 6:0 | 2:2 | 6:0 | 2:3 | 4:0 | 1:2 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Па выніках сезона рагачоўскі «Макслайн» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Макслайн» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год (аднак не быў дапушчаны да ліцэнзавання і ў выніку застаўся ў Першай лізе).
16 лістапада 2022 18:00 |
Арсенал (Дзяржынск) | 3:2 (2:0) | Макслайн (Рагачоў) | Стадыён: «Гарадзея», Гарадзея Гледачоў: 260 Суддзя: Віктар Шымусік (Асіповічы) |
---|---|---|---|---|
В. Сянько 15' Я. Гулецкі 45' (пен.) Г. Рассадкін 84' |
football.by | 54' 89' (пен.) Я. Карцоў |
20 лістапада 2022 13:00 |
Макслайн (Рагачоў) | 3:1 (1:0) | Арсенал (Дзяржынск) | Стадыён: СДЮШАР-1, Рагачоў Гледачоў: 980 Суддзя: Сяргей Краснікаў (Гродна) |
---|---|---|---|---|
Я. Карцоў 6' А. Бруй 61' І. Трачынскі 73' |
football.by | 53' В. Сянько |
№ | Ігрок | Клуб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Максім Кавалевіч | Шахцёр | 13 |
1 | Юрый Казлоў | Нафтан | 13 |
3 | Ягор Карцоў | Макслайн | 12 |
4 | Кірыл Забелін | Ліда | 11 |
4 | Уладзіслаў Кабачэўскі | Орша | 11 |
4 | Ілья Трачынскі | Макслайн | 11 |
7 | Дзяніс Кавалевіч | Шахцёр | 10 |
7 | Ягор Карпіцкі | Шахцёр | 10 |
7 | Аляксандр Красноў | Макслайн | 10 |
7 | Марк Красноў | Слонім-2017 | 10 |
7 | Вадзім Курловіч | Шахцёр | 10 |
Крыніца: Football.By
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.