Ілья Уладзіміравіч Трачынскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілья Трачынскі (нар. 29 мая 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Ілья Трачынскі, Поўнае імя ...
Ілья Трачынскі
Поўнае імя Ілья Уладзіміравіч Трачынскі
Нарадзіўся 29 мая 1989(1989-05-29) (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2009   Хваля (Пінск) 10 (0)
2011—2012 Віцебск 32 (5)
2013 Іслач (Мінскі раён) 23 (3)
2014 Смалявічы-СТІ 29 (4)
2015 Уцяніс (Уцяна) 26 (2)
2016 Шылас (Казлу Руда) 28 (4)
2017 Слуцк 9 (1)
2017 Орша 12 (3)
2018 Граніт (Мікашэвічы) 26 (2)
2019 НФК (Мінск) 11 (2)
2019 Слонім-2017 12 (3)
2020 Дняпро (Рагачоў) 20 (11)
2021—2023 Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 68 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь (да 19) 2 (0)
2009 Беларусь (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2017
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».

У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[4] і пазней далучыўся да «Оршы».

У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[5], пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў.

У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[8]. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.

У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[9], які пераехаў у Віцебск. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру[11].

У пачатку 2024 года ў якасці аматара стаў выступаць за «Аўтазаводзец-Трактар», а ў ліпені далучыўся да рагачоўскага «Дняпра».

Міжнародная кар’ера

У 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Дасягненні

  • Літва Пераможца Першай лігі Літвы: 2016

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльШахцёрБеларусь61
2008дубльШахцёрБеларусь2610
2009 (1)дубльШахцёрБеларусь111
2009 (2)Д2ХваляБеларусь100
2010дубльШахцёрБеларусь308
2011Д1ВіцебскБеларусь60
2012Д2ВіцебскБеларусь265
2013Д2ІслачБеларусь233
2014Д2Смалявічы-СТІБеларусь294
2015Д1УцянісЛітва262
2016Д2ШыласЛітва284
2017 (1)Д1СлуцкБеларусь91
2017 (2)Д2ОршаБеларусь123
2018Д2ГранітБеларусь262
2019 (1)Д2НФКБеларусь112
2019 (2)Д2Слонім-2017Беларусь123
2020Д3ДняпроБеларусь2011
2021Д3МакслайнБеларусь167
2022Д2МакслайнБеларусь2211
2023Д2МакслайнБеларусь3011
Закрыць

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.