Remove ads
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Баранавічы | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ДУФКіС «Футбольны клуб „Баранавічы“» | ||
Заснаваны | 1945 | ||
Горад | Баранавічы, Беларусь | ||
Стадыён |
«Лакаматыў» Умяшчальнасць: 3749 |
||
Дырэктар | Іван Крутаў | ||
Галоўны трэнер | Раман Кірэнкін | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2023 | 6 месца | ||
|
У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 года клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
У 2003 годзе клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.
У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.
Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 годзе клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.
У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.
У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.
У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.
У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.
Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.
Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала. У пачатку 2023 года каманда значна абнавіла склад, былі запрошаны маладыя ігракі з клубаў Вішэйшай лігі. Сезон 2023 «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазней вынікі сталі пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за выхад у Вышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сезон на шостым месцы з 17, што стала найлепшым паказчыкам з 2010 года.
Станам на верасень 2024 года[1].
|
|
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1993/94 | Трэцяя (Д3) | 7 | 34 | 14 | 11 | 9 | 44–35 | 39 | ||
1994/95 | Трэцяя — А (Д3) | 5 | 22 | 7 | 7 | 8 | 24–27 | 21 | ||
1997 | Трэцяя — А (Д3) | 13 | 26 | 7 | 1 | 18 | 33–58 | 22 | ||
1998 | Другая — Б (Д3) | 7 | 30 | 13 | 6 | 11 | 59–40 | 45 | Змена назваў ліг | |
1999 | Другая — Б (Д3) | 7 | 22 | 7 | 6 | 9 | 29–28 | 27 | ||
2000 | Другая — Б (Д3) | 2 | 16 | 11 | 1 | 4 | 29–12 | 34 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны раўнд |
Другая (Д3) | 7 | 14[upper-alpha 1] | 4 | 1 | 9 | 17–24 | 13 | |||
2001 | Другая (Д3) | 5 | 34 | 18 | 9 | 7 | 63–34 | 63 | 1/8 фіналу | |
2002 | Другая (Д3) | 5 | 24 | 13 | 4 | 7 | 46–27 | 43 | 1/32 фіналу | |
2003 | Другая (Д3) | 1 | 28 | 19 | 7 | 2 | 79–28 | 64 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2004 | Першая (Д2) | 7 | 30 | 13 | 5 | 12 | 41–39 | 44 | Чвэрцьфінал | |
2005 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 11 | 5 | 14 | 38–43 | 38 | Чвэрцьфінал | |
2006 | Першая (Д2) | 10 | 26 | 8 | 8 | 10 | 27–42 | 32 | 1/16 фіналу | |
2007 | Першая (Д2) | 9 | 26 | 10 | 5 | 11 | 23–28 | 35 | 1/16 фіналу | |
2008 | Першая (Д2) | 9 | 26 | 7 | 5 | 14 | 24–40 | 26 | 1/32 фіналу | |
2009 | Першая (Д2) | 6 | 26 | 10 | 8 | 8 | 39–33 | 38 | 1/16 фіналу | |
2010 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 11 | 10 | 9 | 31–37 | 43 | 1/16 фіналу | |
2011 | Першая (Д2) | 16 | 30 | 0 | 3 | 27 | 10–90 | 3 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2012 | Другая (Д3) | 13 | 36 | 10 | 10 | 16 | 33–42 | 40 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 5 | 24 | 11 | 3 | 10 | 37–33 | 36 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая — Б (Д3) | 1 | 22 | 14 | 6 | 2 | 55–19 | 48 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 1 | 14[upper-alpha 2] | 9 | 3 | 2 | 33–13 | 30 | Выхад у Першую лігу | ||
2015 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 8 | 8 | 14 | 36–49 | 32 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 13 | 26 | 5 | 7 | 14 | 35–51 | 22 | 1/8 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 12 | 30 | 7 | 10 | 13 | 34–47 | 31 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 14 | 28 | 4 | 7 | 17 | 17–42 | 19 | 1/32 фіналу | |
2019 | Першая (Д2) | 15 | 28 | 2 | 3 | 23 | 12–80 | 9 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2020 | Другая — A (Д3) | 2 | 20 | 14 | 2 | 4 | 74–24 | 44 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 4 | 10[upper-alpha 3] | 2 | 4 | 4 | 14–23 | 10 | Атрыманне месца ў Першай лізе | ||
2021 | Першая (Д2) | 10 | 33 | 7 | 7 | 19 | 38–72 | 28 | 1/16 фіналу | |
2022 | Першая (Д2) | 13 | 24 | 3 | 3 | 18 | 25–69 | 12 | 1/16 фіналу | |
2023 | Першая (Д2) | 6 | 32 | 14 | 6 | 12 | 46–49 | 48 | 1/16 фіналу | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.