Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».

Хуткія факты Міхаіл Калядка, Поўнае імя ...
Футбол
Міхаіл Калядка
Поўнае імя Міхаіл Уладзіміравіч Калядка
Нарадзіўся 21 лістапада 1988(1988-11-21)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Беларусь Мінск 20 (1)
2005   Беларусь Змена-2 (Мінск) 4 (1)
2008   Беларусь Камунальнік (Слонім) 23 (4)
2009   Беларусь Баранавічы 24 (15)
2010 Беларусь Гомель 27 (4)
2011 Беларусь Гарадзея 27 (9)
2012 Польшча Алімпія (Эльблёнг) 10 (1)
2012 Беларусь Гарадзея 3 (0)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 44 (21)
2015—2017 Беларусь Гарадзея 56 (2)
2017—2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 22 (1)
2018 Літва Каўна Жальгірыс 8 (0)
2019 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (0)
2019—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 70 (8)
2022—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 48 (3)
2024— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[6]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[7]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[11].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[13].

У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[14], дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[15].

Са студзеня 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[16]. У студзені 2024 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.