ФК Партызан Салігорск

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

«Партызан» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорск Мінскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Партызан, Заснаваны ...
Партызан
Заснаваны 2015
Горад Салігорск, Беларусь
Галоўны трэнер Мікалай Мікалаевіч Януш
Чэмпіянат Другая ліга
2023 1 месца
Форма
Thumb
Thumb
Thumb
Асноўная
форма
Форма
Thumb
Thumb
Гасцявая
форма
Закрыць

Гісторыя

Футбольны клуб быў заснаваны ў 2015 годзе. Выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў пачатку 2021 года далучыўся да пашыранай Другой лігі. Тады ж на пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны колішні ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Януш. Па выніках сезона 2021 «Партызан» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак адмовіўся ад пераходу ў Першую лігу.

У 2022 годзе «Партызан» зноў выступаў у Другой лізе, дзе на рэгіянальным этапе стаў найлепшым у зоне «Поўдзень» Мінскай вобласці, а ў фінальным этапе фінішаваў трэцім. Таксама клуб стаў фіналістам Кубка рэгіёнаў 2022, саступіўшы у фінальным матчы «Івацэвічам-ДЮСШ»[1].

У 2023 годзе ў Другой лізе «Партызан» спачатку стаў найлепшым у Мінскай вобласці, а затым заняў першае месца ў фінальным турніры, перамогшы ў матчы за першае месца мінскія «Крумкачы» (2:2, па пенальці 4:1).

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Трэнеры

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.