Глеб Андрэевіч Рассадкін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Глеб Рассадкін (нар. 5 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Глеб Рассадкін, Поўнае імя ...
Глеб Рассадкін
Поўнае імя Глеб Андрэевіч Рассадкін
Нарадзіўся 5 красавіка 1995(1995-04-05)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Дынама (Мінск) 56 (5)
2017—2018 Зорка (Крапыўныцкы) 15 (1)
2018   Нёман (Гродна) 13 (1)
2019—2020 Нёман (Гродна) 33 (4)
2021—2022 Віцебск 38 (3)
2022 Арсенал (Дзяржынск) 14 (1)
2023 Смаргонь 19 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь (да 17) 9 (5)
2012—2013 Беларусь (да 19) 6 (1)
2012—2016 Беларусь (да 21) 17 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2016
Закрыць

Клубная кар’ера

«Дынама»

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 мая 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі».

У сезоне 2013 у асноўным выступаў за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 года забіў свой першы гол у еўракубках (у браму літоўскай «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы).

Сезон 2014 распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асновы, часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 10 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).

Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе, дзе звычайна складаў звязку нападнікаў разам з Фатасам Бечыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важных гола — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог дынамаўцам другі сезон запар выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага нападніка мінчан, але ў ліпені ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» атрымыў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2017 года быў адхілены ад асноўнай каманды мінчан і стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Дынама» быў разарваны[4].

«Зорка»

У жніўні 2017 года праходзіў прагляд у луганскай «Зары», але беспаспяхова і пазней стаў іграком іншага ўкраінскага клуба — крапыўныцкай «Зоркі»[5]. Спачатку трывала выступаў у аснове, 9 снежня 2017 года адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы з адэскім «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 года з-за праблем са здароўем перастаў з’яўляцца на полі.

«Нёман»

У ліпені 2018 года трэніраваўся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6], пазней далучыўся да гродзенскага «Нёмана», які ў жніўні 2018 года ўзяў нападніка ў арэнду[7]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком стартавага складу.

З пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне арэнды, пачаў трэніравацца з гродзенцамі, у той час як «Зорка» знялася ў чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нёманам»[8]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўм, у першай палове 2020 года быў іграком стартавага складу, пасля стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб.

«Віцебск»

У сакавіку 2021 года стаў іграком «Віцебска»[9]. У пачатку сезона 2021 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў пераважна з’яўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[10]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[11].

«Арсенал»

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[12]. Гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

«Смаргонь»

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб[14].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах з’яўляўся іграком моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынамаБеларусь52
2012Д1ДынамаБеларусь50
2013Д1ДынамаБеларусь40
2014Д1ДынамаБеларусь91
2015Д1ДынамаБеларусь192
2016Д1ДынамаБеларусь192
2017 (1)дубльДынамаБеларусь106
2017/18Д1ЗоркаУкраіна151
2018 (2)Д1НёманБеларусь131
2019Д1НёманБеларусь143
2020Д1НёманБеларусь191
2021Д1ВіцебскБеларусь252
2022 (1)Д1ВіцебскБеларусь131
2022 (2)Д1АрсеналБеларусь141
2023Д1СмаргоньБеларусь193
Закрыць

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.