Першамайская (Бярозаўскі раён)
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Першама́йская[1] (трансліт.: Pieršamajskaja, руск.: Першемайская) да 1964 года Блу́дзень[2] — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Першамайскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Брэст—Баранавічы.
Аграгарадок
Першамайская
| ||||||||||||||||||||||
У 1563 годзе згадваюцца Вялікі Блудзень і Малы Блудзень у Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, належалі да «двара» Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. Першыя звесткі пра Блудзень як асобнае ўладанне адносяцца да 1590 года, калі каралева Ганна Ягелонка, удава караля Стэфана Баторыя, падаравала Блудзень канцлеру вялікаму літоўскаму Льву Сапегу. У 1645 годзе Блудаўскае (Блудзенскае) староства належала Ізабэле Хадкевіч. У XVI—XVII стст. у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. З 1716 года ў Блудзенскім старостве.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ўласнасць Іосіфа Здзітаўскага. 3 сакавіка 1861 года ў Блудзені адбыліся сялянскія хваляванні, частка сялян арыштавана і адпраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе сяло ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
Пажар 10 мая 1884 года цалкам знішчыў 145 дамоў, 245 свірнаў і 365 хлявоў, страты склалі 36 тысяч рублёў. У 1886 годзе сяло, у якім працавалі вінакурны і цагельны заводы, саладзільня, праваслаўная царква, школа, крама, 3 піцейныя дамы, заезны дом. У 1890 годзе Блудзень — сяло, пасёлак, маёнтак уласнасці Соф’і Здзіхоўскай; побач 131 дзесяціна царкоўнай зямлі. Паводле перапісу 1897 года — у Картузскабярозаўскай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін, побач знаходзілася чыгуначная станцыя Бяроза. На сядзібе свяшчэнніка ў сяле было 2 царквы. Маёнтак уладання Громніцкай, працаваў вінакурны завод.
У 1905 годзе ў сяло, у маёнтак, дарожная будка. На працягу 1905 годзе адбываліся сялянскія хваляванні з эканамічнымі патрабаваннямі, сяляне самавольна рубілі лес. У 1915 годзе пры адыходзе расійскіх войск здарыўся пажар. Акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай гміне, з 1932 года ў Сялецкай. У 1920-я гады створаны Блудзенскі падрайкам КПЗБ (1924) у складзе Восаўскай, Ціханаўскай, Горацкай і Блудзенскай арганізацый (сакратар В. С. Васілеўскі), гурток «Грамады», камсамольская арганізацыя (1924), падпольны райком камсамола некаторы час базіраваўся ў Блудзені. Дзейнасцю Бярозаўскага падпольнага райкама кіраваў жыхар Блудзеня Васіль Ясінскі. У 1930 годзе працавала народная школа.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Блудзенскага с/с. У 1940 годзе — вёска і былы маёнтак. Былі адкрыты ўрачэбны ўчастак, клуб. У сельсавеце ў той час налічваліся няпоўная сярэдняя і 3 пачатковыя школы, 2 калгасы; крэйдавая фабрыка, маслазавод, хата-чытальня, магазін, кааперацыя, чырвоны куток, пажарная ахова.
У 1941—1944 гадах акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, акупанты загубілі 53 жыхары вёскі. З фронту не вярнуўся 31 ваяр-зямляк. Захопнікі часткова спалілі вёску. У гады вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года дзейнічала камсамольскае падполле (кіроўнае ядро — С. П. Ручыц, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка). Летам 1943 года ў арганізацыю ўваходзіў 21 чалавек. Многія патрыёты загінулі ў барацьбе з акупантамі і пахаваны на чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, дзе на ўшанаванне іх памяці ў 1967 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3]. У вёсцы пахаваны 66 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля вёсак Першамайская і Жычын.
З 1944 года працаваў механічны млын, з 1945 года — газагенератар, майстэрня па вырабе вазоў, у 1948 годзе — кузня.
30 ліпеня 1964 года вёска Блудзень перайменавана на Першамайскую[4]. 1 жніўня 1964 года Блудзенскі сельсавет перайменаваны на Першамайскі.
Дзейнічаюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, Дом чыгуначнікаў, аптэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 8 магазінаў.
Забудова вёскі выцягнута з паўднёвага захаду на ўсход уздоўж паўднёвага боку чыгункі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.