вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жычы́н[1] (трансліт.: Žyčyn, руск.: Жичин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 16 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Жычын
|
У 1890 годзе вёска ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, побач маёнтак, які належаў Івану Скорыну. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 42 будынкі. У сярэдзіне 1920-х гг. у вёсцы была створана падпольная камсамольская арганізацыя.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 7 жыхароў. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі».
Планіровачна складаецца з 4 вуліц, якія ўтвараюць выцягнуты прамавугольнік, арыентаваны з поўдня на паўднёвы ўсход.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.