беларускі энергетык From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Пятровіч Барушка (нар. 22 сакавіка 1939, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі энергетык. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар.
Аляксандр Пятровіч Барушка | |
---|---|
альтэрн.: Аляксандар Пятровіч Барушка[1] | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1939[2] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык, інжынер-электрык, даследчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплаэнергетычныя ўстаноўкі электрастанцый», 1961).
Працаваў на Полацкай ЦЭЦ № 2 (1961—1975, з 1969 — галоўны інжынер, з 1972 — дырэктар), Галоўным вытворчам ўпраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР (1975—1979, намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы), Міністэрстве энергетыкі Афганістана (1979—1981, саветнік міністра), Усесаюзным дзяржаўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім інстытуце па прамысловай энергетыцы (Беларускае аддзяленне; 1981—1986, загадчык аддзела, намеснік дырэктара), Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Дэпартамент па тэхнічнаму супрацоўніцтву, 1986—1995, эксперт, кансультант па энергетыцы), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1995, прафесар кафедры «Электразабеспячэнне»).
Навуковыя інтарэсы: кіраванне якасцю, рызыкамі і надзейнасцю ў энергетыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.