Валерый Паўлавіч Чкалаў (2 лютага 1904, Васілёва, Балахнінскі павет, Ніжагародская губерня, Расійская імперыя — 15 снежня 1938, Масква, СССР) — савецкі лётчык-выпрабавальнік, камбрыг, Герой Савецкага Саюза. Камандзір экіпажа самалёта, у 1937 годзе здзейсніў першы беспасадачны пералёт праз Паўночны полюс з Масквы ў Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША).

Хуткія факты Валерый Паўлавіч Чкалаў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Рэкорды

Чкалаў працягваў дамагацца дазволу на здзяйсненне пералёту ў ЗША, і ў маі 1937 года дазвол быў атрыманы. Старт самалёта АНТ-25 адбыўся 18 чэрвеня. Палёт праходзіў у значна больш складаных умовах, чым папярэдні (адсутнасць бачнасці, абледзяненне і г. д.), але 20 чэрвеня самалёт здзейсніў удалую пасадку ў амерыканскім горадзе Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША). Працягласць пералёту склала 8504 кіламетры.

За гэты пералёт экіпаж быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.

12 снежня 1937 года Валерый Чкалаў быў абраны дэпутатам Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Горкаўскай вобласці і Чувашскай АССР. Па просьбе жыхароў Васілёва іх пасёлак быў перайменаваны ў Чкалаўскі.

Чкалаву прапаноўвалі заняць дзяржаўную пасаду, але ён працягваў займацца выпрабавальнай працай.

1 снежня 1938 года ён быў тэрмінова выкліканы з адпачынку для правядзення выпрабаванняў новага знішчальніка І-180.

Зноскі

  1. Чкалов Валерий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Valerij Pavlovič Čkalov // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3407324'></a>

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.