From Wikipedia, the free encyclopedia
Парфія, Парфянскае царства або Парфянская дзяржава — рабаўладальніцкая дзяржава на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Каспійскага мора. Існавала ў сяр. 3 ст. да н.э. — 226 н.э.
Імперыя | |
Парфянскае царства | |
---|---|
Parθava (Pahlav/Pahlavanigh) | |
250 да н.э. — 227 г.
|
|
Сталіца | Ніса, Ктэсіфон (500,000 жыхароў), Селеўкія. |
Мова(ы) | парфянская мова |
Афіцыйная мова | Parthian[d], кайнэ, арамейскія мовы, Middle Persian[d] і Babylonian[d] |
Рэлігія | Зараастрызм, мітраізм. |
Грашовая адзінка | Parthian coins[d] |
Насельніцтва | 20 000 000 |
Форма кіравання | феадальная манархія[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Дзяржава ўзнікла пасля распаду дзяржавы Селеўкідаў. Першым царом Парфянскага царства быў правадыр племя парнаў Аршак (родапачынальнік дынастыі Аршакідаў), які ў 247 да н.э. перамог грэчаскага намесніка Парфіі Андрагора. Аршакіды пашырылі сваю ўладу на ўсход, захапілі Бактрыю і Маргіяну, на захадзе — да межаў Сірыі і Месапатаміі. Каля 170—137 да н.э. цар Парфіі Мітрыдат I заваяваў Мідыю, б.ч. Месапатаміі, Элімаіду з Сузамі, Парсу і частку Грэка-Бактрыйскага царства (каля 136 да н.э.). Тэрыторыя Парфянскага царства ў час росквіту (сярэдзіна I ст. да н.э.) распасціралася ад Двухрэчча да р. Інд, было сапернікам Старажытнага Рыма на Усходзе. У пач. І ст. да н.э. адбыліся першыя сутычкі парфян з рымлянамі. Паводле пагаднення 92 да н.э. паміж Парфянскім царствам і рымскай дзяржавай мяжой прызнана р. Еўфрат. У 53 да н.э. рымскія войскі М. Краса разбіты каля Караў. Да 40 да н.э. парфяне захапілі амаль усю Малую Азію, Сірыю і Палесціну. У 39 да н.э. рымяяне зноў адкінулі парфян за Еўфрат. Адначасова Рым імкнуўся выкарыстаць унутраную барацьбу ў Парфіі паміж варагуючымі групоўкамі, супрацьстаянне паміж якімі выклікала грамадзянскія войны ў П.ц. (57-55, 31-25 да н.э.). У I ст. н.э. пачаўся заняпад Парфянскага царства, выкліканы ростам мясцовага сепаратызму, дынастычнымі спрэчкамі і набегамі качэўнікаў. У 224 правіцель васальнай Парсы (Персіды) Ардашыр I разграміў армію апошняга з Аршакідаў Артабана V. Парфянскае царства перастала існаваць, яго тэрыторыя ўвайшла ў дзяржаву Сасанідаў.
Рабаўладальніцкі лад існаваў побач з рэшткамі патрыярхальна-родавага. Тэрыторыя складалася з некалькіх дзясяткаў сатрапій і аўтаномных абласцей, большасцю якіх кіравалі наследныя правіцелі. Царская ўлада Аршакідаў абмяжоўвалася родавай арыстакартыяй і жрацамі.
Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства і жывёлагадоўля. Праз Парфію ішоў гандаль Кітая і часткова Індыі з Рымам.
Першапачаткова мастацтва Парфянскага царства развівалася як галіна эліністычнага мастацтва, элементы якога часткова творча перапрацоўваліся мясцовым насельніцтвам. Для ўсходняй часткі Парфянскага царства тыповымі былі храмы, якія паводле плана (квадратнае свяцілішча з 4 калонамі ў цэнтры, абкружанае памяшканнямі), магчыма, паходзяць ад старажытнага храма агню (у Персепалі, III ст. да н.э.). Пабудовы палацавых ансамбляў звычайна групаваліся вакол цэнтральнага двара, у які выходзілі айваны (тэрасы; палац на гары Кухе-Ходжа, І-III ст.). Разам з прывазнымі эліністычнымі творамі пластыкі пашырыліся мясцовыя размаляваныя гліняныя статуі (у будынках Нісы), тэракотавыя статуэткі (у Маргіяне). Вядомы плоскасныя франтальныя наскальныя рэльефы (на скале Бехістун, першыя ст. н.э.), фрагменты паліхромных размалёвак палаца на гары Кухе-Ходжа, рытоны мясцовых форм з фрызамі на грэчаскія і мясцовыя сюжэты (слановая косць, II ст. да н.э.). Для заходняй часткі характэрны свяцілішчы вавілонскага тыпу (памяшканні размяшчаліся па перыметры ўнутранага двара; у Ніпуры) з грэка-рымскім уплывам (у Хатры). У крапасных і палацавых збудаваннях часта спалучаліся грэчаская перыстыль і мясцовы айван (палац у Ашуры, І ст.). Для архітэктуры жылля ўласцівы пераход ад «пастаткавага» тыпу дома да «айваннага». У жывапісе (Дура-Еўрапас) і скульпуры (Хатра) у першыя стагоддзі нашай эры відавочны тэндэнцыі да франтальнасці кампазіцыі і плоскаснасці. Дробная пластыка адметная паступовым знікненнем грэчаскіх тыпаў і зваротам да мясцовых сюжэтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.