Партулак агародны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Партулак агародны

Партулак агародны[1], Партулак звычайны (Portulaca oleracea) — кветкавая расліна роду Партулак (Portulaca) сямейства Партулакавыя (Portulacaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Партулак агародны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Portulaca oleracea L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20422
NCBI  46147
EOL  587111
GRIN  t:29453
IPNI  323270-2
TPL  kew-2566490
Закрыць

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло даўжынёй да 35—40 см, голае, сакаўное, мясістае, галінастае ад асновы, амаль сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, мясістае, сядзячае, чаргаванае, звужанае да асновы. Ніжняе лісце сядзячае, верхняе — амаль супраціўнае. Кветкі дробныя, жоўтага колеру, па 2—3 у пазухах разгалінаванняў сцябла. Плод — каробачка яйцападобнай або амаль круглай формы.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Трапляецца на палях, пясчаных берагах вадаёмаў, узлесках і палянах, камяністых россыпах, засмечаных месцах, уздоўж дарог, як пустазелле на пасевах. Святлолюбівая расліна[2]. Мезафіт і эўтроф[2]. Вырошчваецца ў культуры.

Хімічны склад

Маладое лісце мае 2,2 % азоцістых рэчываў, 2,1 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, 0,4 % алею; багатае вітамінамі А і С.

У культуры

Партулак малапатрабавальны да глебавых умоў. Размнажаецца насеннем. Сеюць у прагрэтую глебу радамі з міжрадкоўямі 45 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на адлегласць 12—15 см. Пры ўборцы расліну зразаюць амаль цалкам.

Значэнне і выкарыстанне

Маладое сакавітае лісце і парасткі партулаку спажываюць у салатах і супах. Яны ўзбуджаюць апетыт, праганяюць смагу, павышаюць тонус, іх рэкамендуюць пры захворваннях печані. Зеляніну марынуюць і выкарыстоўваюць як прыправу для мясных страў. Для сяўбы прыдатныя сарты Зялёны, Жоўты і Залаціста-жоўты.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.