From Wikipedia, the free encyclopedia
Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902, хутар Шолкаўскі, Беларэчанская воласць, Майкопскі аддзел, Кубанская вобласць, Расійская імперыя, цяпер Беларэчанскі раён, Краснадарскі край, Расія — 18 студзеня 1984) — беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (1942—1944).
Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жумабай Шаяхметаў | ||||||
Пераемнік | Леанід Ільіч Брэжнеў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Георгій Максімілянавіч Малянкоў | ||||||
Папярэднік | Мікалай Мікалаевіч Бяспалаў як старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР | ||||||
Пераемнік | Георгій Фёдаравіч Аляксандраў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Сямёнавіч Былінскі | ||||||
Пераемнік | Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Аляксеевіч Волкаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Гусараў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 жніўня 1902 |
||||||
Смерць |
18 студзеня 1984[1] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Valery Ponomarenko[d] і Svetlana Ponomarenko[d] | ||||||
Партыя | КПСС (з 1925 года) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
1).Краснадарскі рабочы факультэт 2). Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту |
||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1939—1944 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Партызанскі рух | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | ЦШПР | ||||||
Бітвы |
Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 інжынер Усесаюзнага электратэхнічнага інстытута. З 1937 у апараце ЦК ВКП(б).
У 1938—1947 гадах першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР[2][3].
21 лістапада 1938 падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладае дзяржсакратару ЦК аб тым, што азнаёміўшыся з беларускімі пісьменнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам. Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расійскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў смяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам[4])…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае:
«…Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей».
Затым піша, якія крокі ўжо былі праведзены ў бок саюзу пісьменнікаў, і дадае:
«По двум вопросам:
- а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка — грамматики и литературы;
- б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, — я прошу Вас дать мне совет».[5]
Але ўжо літаральна праз месяц Панамарэнка просіць узнагародзіць разам з іншымі пісьменнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»[4]
З пачатку 1939 удзельнічаў у выкрыцці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэннях рэвалюцыйнай законнасці і злоўжываннях уладай. З 1939 таксама член Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Іосіфа Сталіна ў тым, што Палессе з Брэстам i Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР[6].
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 1942—1944 гг. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Непасрэдна пасля вызвалення БССР Сталін прад’явіў прапанову змяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расійскай Федэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласці. Дзякуючы настойлівым старанням Iсакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргументамі аб ахвярнасці насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі[7][8].
У 1944—1948 гг. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 1948—1953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950—1953 гг. міністр нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 член Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. міністр культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.
З 1955 пасол у Польшчы. З 1957 ў Індыі і Непале, з 1959 ў Нідэрландах.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.