вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́жняя Алба́[2] (трансліт.: Nižniaja Alba) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стрэшынскага сельсавета. Знаходзіцца побач з рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Смычок».
Вёска
Ніжняя Алба
|
Размешчана ля р. Дняпро, за 39 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жлобін, 110 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе праз г. п. Стрэшын, а затым па аўтадарозе Бабруйск — Гомель.
Планіроўка вёскі складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), да якой з захаду далучаюцца чатыры завулкі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.
Недалёка ад вёскі ёсць радовішча гліны.
Засяленне людзьмі гэтай мясцовасці адбылося ў першабытнаабшчынным перыядзе, у каменным веку, задоўга да ўтварэння вёскі. Пры археалагічных даследаваннях непадалёк ад вёскі, на землях ландшафтнага заказніка «Смычок» выяўлены рэшткі паселішча, якое адносіцца да днепра-данецкай культуры позняга каменнага веку — неаліту (V — III тысячагоддзі да н. э.). У ходзе раскопак знойдзены прадметы з крэменю, фрагменты ляпнога глінянага посуду, у тым ліку з арнаментам[3].
Выяўлены селішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (0,15 км на паўночны захад ад вёскі, каля могілак). Аб даўняй гісторыі гэтых месцаў сведчыць і знойдзены ў вёсцы ў 1902 годзе скарб.
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII ст., калі перасяленцы з вёскі Алба (цяпер Верхняя Алба) заснавалі тут пасяленне. Паводле рэвізіі 1858 года — уладанне князя Л. М. Галіцына. Дзейнічала паромная пераправа праз Дняпро грузападымальнасцю да 500 пудоў. З 1880 года працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся 3 ветракі, школа, млын, піцейны дом. Вялікую шкоду нанёс пажар 13 жніўня 1897 года. У 1909 годзе 1671 дзесяціна зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1923 годзе пабудавана і адкрыта 4-гадовая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працаваў вятрак. У час Вялікай Айчыннай вайны 115 жыхароў загінулі на фронце. У 1956 годзе ўтвораны калгас «Правда» (з 1958 цэнтр — у Верхняй Албе), які дзейнічаў да 2001.
Да 23 лістапада 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Верхнеалбянскага сельсавета[4].
1858 | 1897 | 1909 | 1925 | 1959 | 2004 |
---|---|---|---|---|---|
37 двароў, 250 жыхароў | 72 двары, 556 жыхароў, паводле перапісу | 94 двары, 694 жыхары | 143 двары | 708 жыхароў, паводле перапісу | 83 двары, 168 жыхароў |
Непадалёк ад вёскі, на землях заказніка «Смычок» на беразе возера вылучана месца для адпачынку. Уезд аўтамотатранспарту на тэрыторыю заказніка не дазваляецца, паркоўка — перад мяжою заказніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.