Нанкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нанкін[2], Наньцзін[3] (кіт. 南京, піньінь nánjīng, літаральна: «Паўднёвая сталіца») — былая сталіца Кітая, порт у нізоўях ракі Янцзы, сталіца правінцыі Цзянсу. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, за 260 км на паўночны захад ад Шанхая. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. Насельніцтва — 7.588.900 чалавек (2008).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Заснаваны ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (ІІІ ст.), Усходняе Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (IV—VI ст.) і інш:, у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. Тут падпісаны Нанкінскі дагавор 1842. У 1853-64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927-37 і 1946-49 месцазнаходжанне ўрада Кітайскай рэспублікі. У 1937-45 акупіраваны японскімі войскамі.
Насельніцтва
Эканоміка
Станкабудаванне, турбінабудаванне, вытворчасць электрарадыёапаратуры, грузавых аўтамашын, сельскагаспадарчае машынабудаванне, металургія, хімічная (асабліва вытворчасць хімічных угнаенняў і сінтэтычных валокнаў), цэментная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнародны аэрапорт Лукоў. Дзейнічаюць Нанкінскі метрапалітэн, Нанкінскі трамвай.
Навука і культура
Філіял Акадэміі навук. Нанкінскі ўніверсітэт. Музеі гістарычны і гарадскі. Абсерваторыя.
Славутасці
- Батанічны сад.
- «Імператарскі горад» (XIV—XV ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной).
- Каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (Х ст.).
- Частка гарадскіх сцен эпохі дынастыі Мін (XIV—XVII ст.).
- Пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557).
- Маўзалей Сунь Ятсена.
Гарады-пабрацімы
Dietfurt an der Altmühl[d], Германія[5]
Limassol Municipality[d], Кіпр (24 верасня 1992)[6][7][…]
Ёрк, Вялікабрытанія (2016)[8]
Бандар-Серы-Бегаван, Бруней[5][9]
Баранкілья, Калумбія (2021)[5][10]
Блумфантэйн, ПАР (1999)[5][11]
Віндхук, Намібія (16 красавіка 2015)[5][12][…]
Далас, ЗША (2009)[5][13]
Дуранга[d], Мексіка[14]
Лейпцыг, Германія (май 1988)[15][5][…]
Лондан, Канада (1997)[16][5]
Магілёў, Беларусь (27 верасня 2016)[5][17]
Малакка, Малайзія (2001)[5][18]
Марыбар, Славенія (2015)[5][19]
Мехікалі, Мексіка (14 кастрычніка 1991)[5][20]
Нагоя, Японія (21 снежня 1978)[5]
Перт[d], Аўстралія (1998)[5][21]
Сент-Луіс, ЗША (1979)[5][22][…]
Тэджон, Паўднёвая Карэя (14 лістапада 1994)[5][23][…]
Фларэнцыя, Італія[5][24]
Х’юстан, ЗША[5]
Эйндхавен, Нідэрланды[5][25]
дэпартамент О-дэ-Сен, Францыя[5]
рэгіён Эльзас, Францыя[5]
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.