Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўзалей Сунь Ятсена — помнік-пахавальня, прысвечаны лідару кітайскай дэмакратычнай рэвалюцыі і «бацьку нацыі» Сунь Ятсену. Размяшчаецца ад падножжа да вяршыні другога піка гары Цзыцзіньшань у Нанкіне — сталіцы правінцыі Цзянсу (КНР). У адпаведнасці з воляй Сунь Ятсена, яго цела было забальзамавана ў Пекінскім шпіталі і часова змешчана ў мемарыяльную залу Храма Блакітных аблокаў на гары Сяншань. Будаўніцтва маўзалея пачалося ў студзені 1926 года і было завершана вясной 1929 года пад кіраўніцтвам архітэктара Люй Яньчжы, які пасля раптоўна сканаў. 1 чэрвеня таго ж года там адбылося пахаванне труны з целам Сунь Ятсена, а ўзвядзенне і афармленне астатняй часткі комплексу было скончана да 1931 года.
Славутасць | |
Маўзалей Сунь Ятсена | |
---|---|
кіт.: 中山陵 | |
32°03′52″ пн. ш. 118°50′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Paul Landowski[d] |
Архітэктар | Lü Yanzhi[d] |
Сайт | zschina.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кампазіцыя комплексу знайшла аснову ў класічнай архітэктуры Старажытнага Кітая ў спалучэнні з выкарыстаннем заходніх архітэктурных праектных і будаўнічых метадаў, у выніку чаго маўзалей стаў неад’емнай часткай маляўнічай панарамы горнай грады і навакольнага ландшафту. Дзякуючы сваім архітэктурным асаблівасцям у 1961 годзе маўзалей быў унесены ў ліку першых у спіс ключавых славутасцяў Кітая Нацыянальным падраздзяленнем па абароне культурных помнікаў, а ў 2007 годзе стаў першай славутасцю вышэйшага пятага класа па класіфікацыі Нацыянальнай турыстычнай адміністрацыі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.