Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нанкі́нскі дагавор — дагавор, заключаны 29 жніўня 1842 года паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, у выніку паражэння Кітая ў Першай опіумнай вайне (1840—1842).
Нанкінскі дагавор | |
---|---|
Дата падпісання | 29 жніўня 1842 |
Бакі | імперыя Цын, Вялікабрытанія |
Мовы | англійская і вэньянь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па гэтым дагаворы да Вялікабрытаніі адышоў Ганконг, Кітаем была выплачана велізарная кантрыбуцыя (каля 21 000 000 долараў), адкрыта частка кітайскіх гарадоў для замежнага гандлю (Кантон, Амой, Фучжоу, Нінбо і Шанхай).
Адной з найбольш незвычайных і зневажальных для Кітая ўмоў дагавора было абавязацельства Кітая выплаціць 6 000 000 долараў у рахунак канфіскаванага кітайскімі ўладамі перад вайной кантрабанднага опіуму.
Дадаткам да дагавора быў Хумэньскі дагавор, падпісаны паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй недалёка ад Гуанчжоу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.