From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга Неяміі (іўр.: סֵפֶר נְחֶמְיָה Сеф́ер Нэгэмія; лац.: Liber Nehemiae; стар.-грэч.: Νεεμίας)— біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неяміі, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іўдзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры[1].
Кніга Неяміі (סֵפֶר נְחֶמְיָה) | |
---|---|
Неямія бачыць разваліны сцен Іерусаліма. Гравюра Гюстава Дарэ | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Неямія |
Мясцовасць: | Іўдзея |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Эзра |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Ездры |
Наступная: | Другая кніга Ездры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па сваім змесце кніга з’яўляецца лагічным працягам Хронік і распавядае пра адбудову супольнасці ў Іерусаліме і Іўдзеі пасля вяртання выгнаннікаў з вавілонскага палону. Рэпатрыянты ахвотна ўзяліся за аднаўленне ерусалімскай святыні і рэарганізацыю тэакратычнай сістэмы ў ізраільскім грамадстве. Ездра і Неямія — галоўныя грамадскія дзеячы.
Паводле сюжэта кнігі, Неямія быў вавілонскім яўрэем. У 444 да н.э. ён быў прызначаны губернатарам Іўдзеі. Падчас свайго кіравання ён турбаваўся аб будаўніцтве сцен Іерусаліма і правёў рэлігійную рэформу. Адказным за рэформу быў Ездра. Цэнтральнымі пытаннямі рэформы былі захаванне суботы, забарона шлюбу з замежнымі жанчынамі і выплата дзесяціны храму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.