Remove ads

Старажытнаяўрэйская мова або святая мова (іўр: לְשׁוֹן הַקֹּדֶשׁ), сустракаецца таксама біблейскі іўрыт або іўрыт Бібліі — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання[1]. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з’яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава[2].

Хуткія факты Старажытнаяўрэйская мова, Саманазва ...
Старажытнаяўрэйская мова
Саманазва ŝəpat kənáʕan, yəhudit, ʕibrit
Краіны Эрэц-Ісраэль, дыяспара
Статус мова набажэнства
Вымерла з II стагоддзя н.э. перастала быць гутарковай
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Афразійская макрасям'я

Семіцкая сям'я
Заходнесеміцкая галіна
Ханаанейская група
Пісьменнасць яўрэйскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 hbo
Ethnologue hbo
LINGUIST List hbo
IETF hbo
Glottolog anci1244
Вікіпедыя на гэтай мове
Закрыць

Сучасны іўрыт з’яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы[3].

Remove ads

Пісьменнасць

Алфавітам старажытнаяўрэйскай мовы служыла палеаяўрэйскае пісьмо, вельмі блізкае да фінікійскага, найстаражытнейшага алфавітнага пісьма ў свеце. Палеаяўрэйскае пісьмо выкарыстоўваўся да апошніх стагоддзяў 1-га тыс. да н.э., калі было выцеснена т.зв. «квадратным», ці «асірыйскім», пісьмом, якое ўжо ўжывалася да гэтага часу для арамейскіх моў. Іменна гэта пісьмо вядома цяпер як яўрэйскае пісьмо.

Уласна ж палеаяўрэйскае пісьмо захавалася ў некалькі перайначанай форме ў самарыцян, якія выкарыстоўваюць гэта т.зв. самарыцянскае пісьмо выключна для сакральных мэт.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дакладны час, калі старажытнаяўрэйская мова перастала ўжывацца ў якасці паўсядзённай, застаецца прадметам дыскусіі.
  2. Ламбдин 2003: 21.
  3. Коган, Лезов 2009: 296.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads