Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінканфесійнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» — біблейскае таварыства, утворанае ў 1992 годзе.
Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь | |
---|---|
Размяшчэнне | Мінск, вул. Чыгладзэ, 19 |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнікі | |
старшыня праўлення | Мікалай Стасілевіч |
намеснік старшыні праўлення | пратаіерэй Аляксей Васін |
сакратар праўлення | Антоні Бокун |
выканаўчы дырэктар | Георгій Мельнікаў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1992 |
belbiblia.by |
Створанае ў студзені 1992 года па ініцыятыве вернікаў праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій, евангельскіх хрысціян-баптыстаў, хрысціян веры евангельскай, адвентыстаў сёмага дня, беларускай евангельскай царквы[1].
У першы прэзідыум увайшлі Герман Родаў (старшыня), Васіль Сёмуха (віцэ-старшыня), Якаў Патупчык (выканаўчы дырэктар), прадстаўнікі традыцыйных канфесій аа. Г. Латушка, Я. Матусевіч, М. Сапель, Э. Сабіла і вядомыя навукоўцы У. Конан, А. Грыцкевіч, І. Чарота[2].
Займаецца распаўсюджваннем і прапагандай Бібліі і іншай духоўнай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, ажыццяўляе выданне хрысціянскай літаратуры на беларускай і рускай мовах[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.