Канфедэрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфедэра́цыя (англ.: Confederation, ням.: Konföderation, лац.: Confœderatio) — палітычны саюз, кожны член якога захоўвае незалежнасць. Форма дзяржаўнага або сацыяльнага ладу. Дзяржава-канфедэрацыя мае ўласныя органы дзяржаўнай улады і кіравання, але адначасова стварае спецыяльныя органы для каардынацыі дзейнасці ў пэўных, дакладна вызначаных сферах (перш за ўсё ваеннай, радзей знешнепалітычнай, эканамічнай і іншых сферах).
Самым яскравым прыкладам існавання канфедэрацыі прынята лічыць Швейцарыю. Такі дзяржаўны лад яна набыла пасля таго, як 1 жніўня 1291 года тры швейцарскія кантоны падпісалі «Саюзны ліст». Цікава, што калі ў 1798 годзе Францыя акупавала Швейцарыю і пераўтварыла яе ва унітарную Гельветычную Рэспубліку, унітарны лад не прыжыўся ў былой канфедэрацыі і ўжо ў 1803 годзе Францыі прыйшлося вярнуць «адабраную» дэцэнтралізаваную сістэму ўлады. Аднак ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя працэс федэралізацыі Швейцарыі набраў вялікія абароты. Прыкладам таго можа служыць прыгнечанне спробы сецэсіі сямі кантонаў у 1847 годзе.
На сённяшні дзень ніводную дзяржаву нельга назваць строга канфедэратыўнай. Пры гэтым канфедэратыўная думка развіваецца досыць актыўна. Развіццё прыкмет канфедэрацыі адбываецца не ў выніку працэсаў дэцэнтралізацыі ўнутры вялікіх дзяржаў, а ў выніку аб’яднання дзяржаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.