вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Завішы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Лебедзь». Магчыма, адно з адгалінаванняў літоўскага баярскага роду, які пры Гарадзельскай уніі (1413) прыняў герб «Лебедзь». Паводле падання, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].
Завіша — пачынальнік роду, згадваецца ў 1443—1486 гадах
Мікалай (упамінаецца ў 1496); не пакінуў нашчадкаў
Ян (? — да 1506), дваранін гападарскі (з 1491)
Юрый (каля 1480 — да 1528), суддзя земскі дарагічынскі
Мікалай
Ян
Альбрэхт
Крыштаф
Ян (каля 1485 — 1524), у маладосці служыў Радзівілам, староста любашанскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (1519—1526); не пакінуў нашчадкаў
Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кезгайлаў