Мікалай Завіша
(XVII ст.) кашталян віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Завіша (каля 1585 — 1639) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626).
Мікалай Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Мікалай Завіша. Невядомы мастак, сяр. XVII ст. | |||||||
![]() Герб «Лебедзь» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сымон Самуэль Сангушка | ||||||
Пераемнік | Яўстах Курч | ||||||
Нараджэнне | 1585 | ||||||
Смерць | 1647 | ||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Ян Завіша | ||||||
Маці | Анастасія Трызна | ||||||
Жонка | Альжбета Радзівіл | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Яна і Анастасіі з Трызнаў.
5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля ў Віцебску загадаў чальцам мескага магістрату і некаторым мяшчанам з'явіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у сувязі з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкавання ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх мяшчан да суду скончылася новым мяцяжом[1].
Сям'я
Другая жонка — Альжбета Радзівіл (1592—1627), дачка Станіслава Радзівіла. Пакінуў толькі дачок[2], з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынак[3].
Зноскі
- Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
- Вячаслаў Насевіч. Завішы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 394.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.