Remove ads
(пам. 1626) ваявода мсціслаўскі і віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Завіша (каля 1550 — 1626) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).
Ян Янавіч Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Паўлавіч Сапега | ||||||
Пераемнік | Сымон Самуэль Сангушка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Нарбут | ||||||
Пераемнік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Аляхновіч | ||||||
Пераемнік | Яраслаў Лукомскі | ||||||
Нараджэнне | 1550 | ||||||
Смерць | 1626 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Ян Завіша | ||||||
Маці | Яўхімія з Вярбіцкіх[d][1] | ||||||
Жонка | Анастасія з Трызнаў[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Мікалай | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трымаў Суражскае староства (з 1599).
З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.
У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшы[4].
Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[5].
У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.