Remove ads
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Езяры́шча[2] (трансліт.: Jeziaryšča) — гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель (Расія), на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель (частка дарог М8 і E95). Насельніцтва 1 267 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Езярышча
| ||||||||||||||||||||||||||||
Названа, напэўна, ад возера.
З публікацыі і інтэрпрэтацыі ў 1846 годзе Іванам Грыгаровічам граматы княгіні Ульяны Аляксандраўны, удавы вялікага князя Альгерда, у гістарыяграфіі часам першай згадкі Езярышча даецца «1377 або пазней», а часцей проста 1377 год. На гэтым самым грунце ў Езярышчы змяшчаюць і Успенскую Багародзіцкую царкву, якой рабіла наданне княгіня Ульяна. Між тым, княгіня Ульяна надавала паўкапы (30) грошаў штогод на набыццё ладану (стар.-бел. темянъ ад лац. thymiama) для Успенскай царквы «ў Азярышчы, на Уханях, з Аляксееўшчыны». Гэтая самая Успенская царква і Ухані, з якіх на яе ідуць 30 грошаў яшчэ ў канцы XV — пачатку XVI стст., згадваюцца і ў іншых дарчых запісах, з якіх па сукупнасці вынікае, што гэта саборная Успенская царква на Узгорскім пасадзе ў Віцебску. Алег Ліцкевіч лакалізуе мясцовасць (магчыма, воласць) Азярышча з сялом Уханямі і ў ім службай Аляксееўшчынай, якая мусіла даваць 30 грошаў на ладан, недзе паміж возерам Гародна і ракой Чарнічанкай да паўднёвага захаду ад Віцебска.[4]
У кожным разе, існаванне паселішча на месцы Езярышча яшчэ ў VIII—X стст. і будаўніцтва замка ў XIV—XV стст. пацвярджаюць раскопкі Вольгі Ляўко на гарадзішчы Езярышчанскага замка. Падчас Лівонскай вайны, у 1564 годзе Езярышчанскі замак вытрымаў дзве аблогі маскоўскіх войск. Згадваецца ў маскоўскай «Кнізе Вялікага Чарцяжа» і ў Запісах Рэйнгальда Гейдэнштэйна. У 1583 годзе Езярышча атрымала статус мястэчкам.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Езярыйскай воласці Себежскага павета. З 1886 года — сяло.
Гісторыя пасёлка Езярышча звязана з будаўніцтвам на пачатку XX ст. паблізу сяла Езярышча чыгуначнай лініі Віцебск — Невель і пабудовай тут чыгуначнай станцыі. 3 часам вакол станцыі вырас пасёлак. 3 17.07.1924 года — цэнтр Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (ст. Езярышча). Паводле перапісу 1926 года, на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, 60 жыхароў, вадакачка, бальніца. У Езярышчы размяшчаўся вучэбны пункт 4-га стралковага корпуса, працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці.
З 1929 года ў Гарадоцкім раёне. 3 12.02.1935 г. — цэнтр Мехаўскага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. раён у Віцебскай вобласці).
У Вялікую Айчынную вайну 17 ліпеня 1941 года пасёлак акупіраваны нацыстамі. У пачатку вайны 25.06.1941 г. у Езярышчы створаны знішчальны батальён (107 чалавек), 18.07.1941 г. на базе батальёна створаны Мехаўскі партызанскі атрад, камандзірам якога стаў К. Ф. Волкаў. 07.05.1942 г. атрад (больш за 300 чал.) разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі. У ноч з 6 на 7 верасня адбыўся Езярышчанскі бой, партызаны брыгады разграмілі на ст. Езярышча нямецкі гарнізон. Былі разбураны станцыйныя пабудовы, склады боепрыпасаў, харчавання і вайсковай маёмасці, знішчаны 40 гітлераўцаў. Вызвалены 19.12.1943 г. войскамі 360-ай стралковай дывізіі.
3 04.10.1957 г. Езярышча — гарадскі пасёлак[5], з 18.03.1958 г. — цэнтр раёна, з 25.12.1962 г. у Гарадоцкім раёне. У 1971 г. у г. п. Езярышча было 2,7 тыс. жыхароў, у 1993 г. — 2,3 тыс., цэнтр калгаса імя Дзяржынскага.
У 2014 годзе Езярышча стала цэнтрам новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[6].
Працуюць хлебазавод, малаказавод, камбінат кааператыўнай прамысловасці, участак гарадоцкага лесапункта, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, гасцініца, рэстаран, Дом культуры, Дом піянераў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартшкола, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 магазінаў, аддзяленне сувязі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.