Ла́дан[1][2] (стар.-грэч.: λήδανον, λάδανον; лац.: Olibanum — алібанум або алібан; араб.لُبَّان — lubbān) — у перакладзе з грэчаскай мовы азначае араматычную смалу, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расце на тэрыторыі усходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава.
Склад ладану, які ўключае ў сабе густы слізісты сок (т. зв. камедзь), эфірныя алеі і іншыя рэчывы, часткова раствараецца ў вадзе. Пры награванні і спальванні яго выдзяляецца араматычны пах, які выкарыстоўваецца ў час рэлігійных абрадаў[3].
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 163. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Ла́дан//Биологический энциклопедический словарь(руск.)/Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.— М.: Сов. энциклопедия, 1986.— С.308.— 831с.— 100000 экз.