Капыль
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Капы́ль[2] (афіц. транс.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017)[3].
Горад
Капыль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[4].
Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай[5]. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцы[6].
Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваецца[7]. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Капыльскі масласырзавод») і дрэваапрацоўчай (ДДЛУ «Капыльскі вопытны лясгас») прамысловасці. Гасцініца «Капыль».
Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.