Вялікае Камайскае возера — возера ў Пастаўскім раёне. У басейне р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля аг. Камаі.
Вялікае Камайскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 188 м[1] |
Даўжыня | 1,05 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,25 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,59 км |
Найбольшая глыбіня | 22 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
Назва Камайскага возера неад’емная ад назвы ракі Камайкі, адпачатная балцкая форма якой захавалася ў літоўскім ужыванні як Kamojà[2]. У балцкай, літоўскай гідраніміі нярэдка калі назвы прасторава звязаных ракі і возера адрозніваюцца толькі канчаткам, як у назвах літоўскіх ракі Vazajà і возера Vazajis (з-пад яго рака выцякае)[3].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena, Kamužė, Kamža.
Гідранімічны корань Kam- звязаны з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак)[2]. Далей да індаеўрапейскага *kem- «сціскаць»[4].
Тыпалагічныя адпаведнікі — балцкія водныя назвы на ўсходзе тыпу Жлобін, Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць».
Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера («акруглыя» азёры, рэкі, што «кружляюць»).
Пашыральнік -oj- вядомы ў літоўскім слова і назваўтварэнні: pupa «боб» — pupojas «бабовае сцябло», aukštas «высокі» — Aukštojis (назва пагорка)[5]. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.
Водаапісанне
Плошча 0,25 км². Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км. Аб’ём вады 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².
Схілы катлавіны вышынёй 9—14 м, на захадзе і ўсходзе 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, параслі хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8 м, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана ілам. 26 % паверхні возера занята расліннасцю, шырыня паласы 5—30 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.